Мухамед Мурсі

егіпецкі дзяржаўны дзеяч

Мухамед Мурсі Іса аль-Аят (араб. محمد مرسى عيسى العياط‎‎; 20 жніўня 1951 — 17 чэрвеня 2019) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч. Пяты прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года.

Мухамед Мурсі
араб. مُحمَّد مُرسي‎‎
прэзідэнт Егіпта[d]
30 чэрвеня 2012 — 3 ліпеня 2013
Папярэднік Махамед Хусейн Тантаві
Пераемнік Адлі Мансур
27-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
30 чэрвеня 2012 — 30 жніўня 2012
Папярэднік Махамед Хусейн Тантаві
Пераемнік Махмуд Ахмадзінежад
Нараджэнне 8 жніўня 1951(1951-08-08)[1]
Смерць 17 чэрвеня 2019(2019-06-17)[2][3][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Naglaa Mahmoud[d]
Дзеці Abdullah Morsi[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер, выкладчык універсітэта, матэрыялазнавец
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the Nile Order of the Republic Order of Merit Order of the Virtues Order of Independence
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З’яўляўся старшынёй Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана «братамі-мусульманамі» 30 красавіка 2011 пасля рэвалюцыі ў Егіпце. У 2012 годзе Мухамед Мурсі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце. 3 ліпеня 2013 адхілены ад улады вайскоўцамі на фоне масавых пратэстаў супраць яго кіравання.

21 красавіка 2015 года ён прысуджаны да 20-гадовага турэмнага зняволення за забойствы дэманстрантаў у 2012 годзе. 16 мая 2015 яму і шаснаццаці яго прыхільніам вынесены смяротны прысуд па абвінавачванні ў дачыненні да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе. 18 чэрвеня 2016 смяротны прысуд быў адменены пад ціскам міжнароднай супольнасці, Мухамед Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара.

Таксама ён абвінавачваўся ў шпіянажы ў сувязі з меркаванымі кантактамі з палестынскай ісламісцкай групоўкай «ХАМАС». 17 чэрвеня 2019 Мухамед Мурсі страціў прытомнасць у судзе пасля слуханняў, а затым памёр[6].

Зноскі