Мухамед Юніс Манфі

Махамед Юніс аль-Манфі (араб. محمد يونس المنفي‎‎; нар. 1976, Табрук) — лівійскі дыпламат і палітык. Быў абраны часовым прэзідэнтам Лівіі на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, дзе ўдзельнікі лівійскага канфлікту зацвердзілі пераходны ўрад да правядзенне ўсеагульных выбараў у краіне[2]. Раней займаў пасаду пасла Лівіі ў Грэцыі[3].

Мухамед Юніс Манфі
араб. محمد يونس المنفي‎‎
старшыня Прэзідэнцкага савета Лівіі[d]
з 15 сакавіка 2021
Папярэднік Фаіз Сарадж
Нараджэнне 3 сакавіка 1976(1976-03-03) (48 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Табрук. З’яўляецца выхадцам з племя манфа. Вучыўся на інжынерным факультэце Табрукскага ўніверсітэта, дзе атрымаў доктурскую ступень. Аль-Манфі быў адным з актыўных лідараў Лівійскай асацыяцыі студэнтаў (аддзяленне Саюза студэнтаў Джамахірыі), якія навучаліся ў Францыі. Пасля звяржэння Муамара Кадафі стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, кіраваў камітэтам жыллёва-камунальнай гаспадаркі[4].

Пазней узначаліў дыппрадстаўніцтва ў Грэцыі. Яго дзейнасць паслом у Афінах была адзначана напружанымі адносінамі паміж УНЗ і грэчаскім урадам з-за лівійска-турэцкага пагаднення аб марскіх межах. У рэшце рэшт ён быў выгнаны з Афін у снежні 2019 года[3].

5 лютага 2021 года Аль-Манфі балатаваўся па сумеснаму квітку з Абдэлем Хамідам Махамедам Дбэйбе ў якасці прэм’ер-міністра і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. Іх спіс атрымаў 39 галасоў, на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі[2]. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс[5].

15 сакавіка афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта[6].

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210205172225/https://www.alarabiya.net/north-africa/2021/02/05/من-هو-محمد-المنفي-الفائز-برئاسة-المجلس-الرئاسي-الليبي؟
  2. а б Sami Zaptia. BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva. Libya Herald (5 лютага 2021). Праверана 5 February 2021.
  3. а б Greece Expels the GNA-Affiliated Libyan Ambassador Over Illegal Deal with Turkey. Al-Marsad (6 снежня 2019). Праверана 5 February 2021.
  4. "من هو محمد المنفي رئيس المجلس الرئاسي الجديد في ليبيا؟" (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021.
  5. Sami Zaptia. U.S denies attempting to influence LPDF process. Libya Herald (4 лютага 2021). Праверана 5 February 2021.
  6. На форуме в Швейцарии избрали премьера и Президентский совет Ливии. ТАСС (5 лютага 2021). Праверана 23 сакавіка 2021.