Му́хнавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад Лепеля.

Мухна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,1 м
Даўжыня 1,96 км
Шырыня 0,62 км
Плошча 0,58 км²
Аб’ём 4,5 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,9 км
Найбольшая глыбіня 20 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,28 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мухна (Беларусь)
Мухна
Мухна
Мухна (Віцебская вобласць)
Мухна
Мухна
Map

Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 1,96[1] км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 7,9 км. Найбольшая глыбіня 20 м Аб’ём вады 4,5 млн. м³. Плошча вадазбору 8,28 км².
Схілы катлавіны возера вышынёй 15—20 м. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя. Зона мелкаводдзя пясчаная, глыбей дно выслана сапрапелем. Возера слаба зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Воласна і Уклейна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 45. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць