Мучністарасяныя грыбы

Мучні́старася́ныя грыбы (Erysiphales) — парадак сумчатых грыбоў з групы пірэнаміцэтаў.

Мучністарасяныя грыбы

Клейстатэцый Microsphaera alphitoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erysiphales Gwynne-Vaughan, 1922


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  612918
NCBI  34371
EOL  5624
MB  90471

Апісанне правіць

Міцэлій белы або шэры, прымацаваны да субстрату прысоскамі і гаўсторыямі, з дапамогай якіх пранікае ўнутр эпідэрмісу і паглынае пажыўныя рэчывы. У цыкле развіцця 2 стадыі: бясполая — канідыяльная (за вегетацыйны перыяд канідыі ўтвараюцца шматразова, распаўсюджваюцца ветрам, насякомымі і інш.) і палавая — сумчатая. Сумкі з аскаспорамі размяшчаюцца ў пладовых целах (клейстатэцыях), якія маюць шарападобны выгляд, ломкія, часта з прыдаткамі і без вусцейкаў. Сумкі па адной ці ў пучках з 2—3 аскаспорамі.

Роды і віды правіць

Налічваецца больш за 250 відаў і форм, на Беларусі каля 100. Найбольш пашыраны віды з родаў: сфератэка (Sphaerotheca), эрызіфе (Erysiphe), левейлула (Leveillula), мікрасфера (Microsphaera), падасфера (Podosphaera), трыхакладыя (Trichocladia), філактынія (Phyllactinia).

Значэнне правіць

Аблігатныя паразіты раслін, многія прыстасаваны да пэўнага віду. Узбуджальнікі мучністай расы. Утвараюць на лісці, зялёных парастках, кветках, пладах грыбніцу з органамі споранашэння накшталт мучністага налёту (адсюль назва).

Зноскі

Літаратура правіць

Бельская С. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).