Мыс Флігелі — паўночна-ўсходні ўскраек вострава Рудольфа ў Паўночным Ледавітым акіяне, уваходзіць у архіпелаг Зямля Франца-Іосіфа (Расія, Архангельская вобласць).

Названы ў гонар аўстрыйскага картографа Аўгуста фон Флігелі (1811—187). Адкрыты 12 красавіка 1874 г. аўстрыйскай палярнай экспедыцыяй на караблі «Тэгетгоф» пад кіраўніцтвам Паера і Вейпрэхта; першымі людзьмі, якія пабывалі ў гэтым месцы, сталі матрос Антоніа Заніновіч, мічман Эдуард Арол і начальнік экспедыцыі Юліус Паер.