Мышкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Мы́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Кіраўск (не ўваходзіць у склад).

Мышкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кіраўскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кіраўск (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
10 ліпеня 2001
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 3 235
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мышкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1].

10 ліпеня 2001 года ўтвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Кіраўскага пассавета, з цэнтрам у гарадскім пасёлку Кіраўск. 22 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казуліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Казулічы, Каладзіно, Кострыцкая Слабодка, Красніца, Ляскі, Малінаўка, Падказулічча, Падлессе, Падрэчча, Пацава Слабада і Стаўпішча)[2]. 20 лістапада 2015 года скасавана вёска Падлессе[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2595 чалавек[4], з іх 91,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — грузіны[5]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 3235 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области Архівавана 8 верасня 2021.
  3. Решение Кировского районного Совета депутатов от 20 ноября 2015 г. № 18-3 Об упразднении сельского населенного пункта
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.