Мыш-малышка (Micromys minutus) — млекакормячая жывёла сямейства Мышыныя (Muridae).

Мыш-малышка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Micromys minutus (Pallas, 1771)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585369
NCBI  13151
EOL  1179217
FW  55014

Апісанне правіць

Даўжыня цела — 6—7, хваста 5—7 см, маса каля 5 г (самы дробны грызун на тэрыторыі Беларусі). Поўсць ад пясочна-вохрыстай да буравата-аліўкавай, на бруху светлая.

 
Мышы-малышкі каля гнязда

Распаўсюджанне правіць

Водзіцца на палях, лугах, балотах, у лесе, зімой трапляецца ў пабудовах, сціртах саломы. На тэрыторыі Беларусі нешматлікая. Жыве ў шарападобных гнёздах з травінак, звычайна замацаваных на сцяблах раслін. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. За год дае некалькі прыплодаў па 4—8 мышанят у кожным.

Шкодзіць збожжавым культурам.

Літаратура правіць

  • Мыш-малышка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.