Дамавая мыш (Mus musculus) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Дамавая мыш
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mus musculus L., 1758

Падвіды
  • Mus musculus bactrianus
  • Mus musculus castaneus
  • Mus musculus domesticus
  • Mus musculus gentilulus
  • Mus musculus musculus
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180366
NCBI  10090
EOL  328450
FW  104205

Сінантропны від. Шырока распаўсюджана, звычайная па ўсёй Беларусі (у паўночнай частцы форма падобная да тыповай дамавой мышы, у паўднёвай — да курганчыкавай). Жыве ў свірнах, складах, гумнах і іншых пабудовах, летам трапляецца ў садах, на палях і агародах на адлегласці да 1—2 км ад жылля. Корм — фураж, харчовыя прадукты. Дае 8—10 прыплодаў за год, да 9 мышанят у кожным.

Свірнавы і палявы шкоднік, псуе прамысловыя тавары. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Дамавая мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.