Лясная мыш (Apodemus uralensis) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Лясная мыш
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apodemus uralensis (Pallas, 1811)

Сінонімы
Apodemus microps
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585145
NCBI  134910
EOL  34290593

Даўжыня цела 8—10, хваста 7—10 см. Поўсць рыжавата-бурая, знізу светлая.

Водзіцца ў лясах, хмызняках, садах і парках, на палях каля лесу. Гнёзды ўладкоўвае ў неглыбокіх норах. Корміцца насеннем, зялёнымі часткамі раслін, карой маладых дрэў, жалудамі, арэхамі, ягадамі, насякомымі. За лета дае да 4 прыплодаў па 3—8 мышанят у кожным.

Шкодзіць садовым і лясным культурам. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Літаратура правіць

  • Лясная мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.