Мэ́дзісан Ніко́ль Зі́глер (англ.: Madison Nicole «Maddie» Ziegler, нар. 30 верасня 2002 года; Пітсбург, ЗША)[1][2] — амерыканская танцоўшчыца, актрыса і мадэль. Найбольш вядомая па ўдзеле ў рэаліці-шоу «Мамы ў танцы» на тэлеканале «Lifetime» і па здымках у відэакліпе аўстралійскай спявачкі Сіі[3]. Кліп на песню «Chandelier» перамог у катэгорыі «Найлепшая харэаграфія» на «2014 MTV Video Music Awards». Увогуле Мэдзі знялася ў васьмі кліпах Сіі («Chandelier», «Elastic Heart», «Big Girls Cry», «Cheap Thrills», «The Greatest», «Rainbow», «Passenger», «Thunderclouds»). А таксама атрымала перамогу на «People Choice Awards 2016» у намінацыі «Seriosly Person»[4].

Мэдзі Зіглер
Мэдзі на адкрыцці танцавальнай студыі Эбі Лі Мілер у Санта-Моніцы, 2015 год
Мэдзі на адкрыцці танцавальнай студыі Эбі Лі Мілер у Санта-Моніцы, 2015 год
Імя пры нараджэнні Мэдзісан Ніколь Зіглер
Род дзейнасці фотамадэль, актрыса, танцоўшчыца
Дата нараджэння 30 верасня 2002(2002-09-30) (21 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства  ЗША
Бацька Kurt Ziegler[d]
Маці Меліса Гізонэ
Сайт ziegler-girls.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Зіглер нарадзілася ў Пітсбургу, Пенсільванія ў сям’і Мелісы Зіглер-Гісоні (у дзявоцтве Сула) і Курта Зіглера.[5] Бацькі Мэдзі разайшліся ў 2011 годзе, каментуючы гэта тым, што эмацыйнай і фінансавай платай за танцы стала сям’я. Пазней маці Мэдзі зноў выйшла замуж. Медзісан мае малодшую сястру — Макензі,[6] двух братоў ад папярэдняга шлюбу бацька і двух старэйшых зводных сясцёр.[7] Мэдзі мае польскае, нямецкае і італьянскае паходжанне.[8] Да 2013 года Мэдзі Зіглер наведвала школу Слоўн, потым вучылася дома.[9] На дадзены момант яна са сваёй сям’ёй жыве ў Мерысвіле, Пенсільванія.[10]

Кар’ера правіць

Зіглер пачала танцаваць у 2 гады. Зараз яна займаецца ў Abby Lee Dance Company.[8] У 2011 годзе была ўдзельніцай танцавальнага спаборніцтва на канале CBS «Жыццё для танца», але шоу знялі з эфіра да выхаду эпізоду з яе ўдзелам.[11] Пазней у тым жа годзе яе маці атрымала ролю ў рэаліці-шоу канала Lifetime «Мамы ў танцы», тэлепраграму пра штодзённае жыццё маладых танцоўшчыц з каманды для элітных спаборніцтваў Abby Lee Dance Company. У праграме Мэдзі з’яўляецца са сваёй мамай і сястрой, Макензі, якая таксама танцуе.[12] У 2013 годзе Зіглер з’явілася ў працягу тэлеперадачы — «Апошняе танцавальнае спаборніцтва Эбі».

У 2012 годзе Зіглер зыграла ролю Маладой Дэб у праграме канала Lifetime «Drop Dead Diva».[13] Зіглер знімалася ў шмаце музычных відэа для спевакоў, у тым ліку для Алекса Каліс (Alexx Calise),[14] Сіі і Тодрыка Холла.[15] Кліп на песню Сіі «Chandelier», дзе знімалася Мэдзі, атрымаў намінацыі на MTV Video Music Awards-2014 «Відэа года» і «Найлепшая харэаграфія», апошнюю з якіх выйграў.

Зіглер знімалася для шмату модных брэндаў адзення, такіх як «Glitzy Girl»[16] та «Purple Pixies».[17] Знялася для вокладкі летняга выпуска «Kode Magazine».[18]

14 жніўня 2014 года разам з некаторымі саўдзельнікамі шоу «Dance Moms» выступіла у Тодрык Холл ў межах тура «Twerk Du Soleil».[19]

Дабрачыннасць правіць

Мэдзі Зіглер разам са сваёй маці і сястрой супрацуюць з Starlight Children's Foundation.[20]

Фільмаграфія правіць

Год Серыял Роль Заўвагі
2011 Live to Dance сябе Эпізод не выйшаў у эфір
2011—ц.ч. Dance Moms сябе Галоўная роля
2012 Drop Dead Diva Маладая Дэб Запрошаная госця, эпізоды 'Lady Parts'
2013 Abby's Ultimate Dance Competition сябе Запрошаная госця, эпізод «Богі і смяротныя»
2014 The Ellen DeGeneres Show сябе Запрошаная госця, эпізоды 11-160
2014 Jimmy Kimmel Live! сябе Запрошаная госця, эпізоды 12-95
2014 Late Night with Seth Meyers сябе Запрошаная госця, эпізоды 1-57

Зноскі

  1. Gisoni, Melissa. «Ziegler Girls | Maddie Bio» Архівавана 16 кастрычніка 2015. Ziegler Girls Official Website, accessed August 3, 2015
  2. Weinstock, Tish. «There’s something about Maddie Ziegler» Архівавана 29 лістапада 2015., i-D, August 14, 2015
  3. "Видео с танцующей американской школьницей покоряет Интернет". Первый канал. 2014-05-26.
    "11-летняя танцовщица "зажгла" в видеоклипе на песню "Chandelier"". Metro. 2014-05-17. Архівавана з арыгінала 2014-05-19.
    "11-летняя танцовщица, взорвавшая Интернет недетским танцем, мечтает работать на Бродвее". Комсомольская правда. 2014-05-20.
    "Мэдди Зиглер – 11-летняя икона моды". Женские Новости. 2014-09-09.
  4. People’s Choice Awards 2016: Full List Of Winners. People's Choice (7 студзеня 2016). Праверана 29 ліпеня 2017.
  5. Famous Abby Lee Miller Dancers. famous101.com.
  6. Ziegler Girls | sheila(недаступная спасылка). Ziegler Girls Official Website. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2014.
  7. http://maddieziegler.com/
  8. а б http://maddieziegler.com/
  9. http://thetvpage.com/2013/11/15/melissa-gisoni-dance-moms-season-4/2/
  10. Inside the ‘Dance Moms’ Empire. Pittsburgh Magazine.
  11. http://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-1357349/Paula-Abdul-devastated-post-Idol-Live-To-Dance-cancelled.html
  12. About Dance Moms - Official Site - myLifetime.com. Lifetime Entertainment Services.
  13. 'Dance Moms': Maddie lands spot on 'Drop Dead Diva' and Jill keeps spot on Abby Lee Miller's hit list(недаступная спасылка). Zap2it. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2015.
  14. Bill Palmer. Dance Moms' Maddie stars in Alexx Calise music video for "Cry"(недаступная спасылка). Collins Avenue. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2014.
  15. Sia Taps 'Dance Moms' Star For 'Chandelier' Video. Billboard. Праверана June 12, 2014.
  16. Bauknecht, Sara. "Stylebook: Two 'Dance Moms' dancers promote Glitzy Girl jewelry line". Pittsburgh Post-Gazette. Праверана February 14, 2014.
  17. https://www.facebook.com/media/set/?set=a.359144834174584.87417.297652220323846&type=3
  18. http://www.kode-magazine.com/kode2/ Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  19. http://instagram.com/p/rpoZsiQ8dT/
  20. http://okmagazine.com/get-scoop/dance-moms-stars-team-starlight-childrens-foundation-show-renewed-third-season/

Спасылкі правіць