Мэры Уолстанкрафт Шэлі (анг.: Mary Wollstonecraft Shelley; нарадзілася 30 жніўня 1797, Лондан — 1 лютага 1851) — англійская паэтэса і пісьменніца рамантычнага жанру.

Мэры Шэлі
Mary Shelley
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Wollstonecraft Godwin
Дата нараджэння 30 жніўня 1797(1797-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1851(1851-02-01)[1][2][…] (53 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Уільям Годвін[5][6]
Маці Мэры Уолстанкрафт[5][6]
Муж Персі Біш Шэлі
Дзеці Clara Everina Shelley[d], William Shelley[d], Персі Флорэнс Шэлі[d] і Clara Shelley[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік-падарожнік, раманіст, эсэістка, драматург, біёграф, пісьменніца, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэтка
Кірунак Рамантызм
Жанр Гатычны раман, фантастыка
Мова твораў англійская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Яе бацькі — Уільям Годвін (ліберальны філосаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Уолстканкрафт (вядомая феміністка, настаўніца і пісьменніца). Маці памерла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам з яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізіялогіі.

У 1814 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным англійскім паэтам Персі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадскага меркавання, яны вырашылі пераехаць у кантынентальную Еўропу. Там Мэры пазнаёмілася з іншым англійскім паэтам Лордам Байранам.

Творчасць правіць

Першай аповесцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесць «Франкенштэйн, альбо сучасны Праметэй» (1818), натхненнем для якой былі навуковыя даследаванні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі.

Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:

  • Пераўтварэнне (Transformation, 1831)
  • Апошні чалавек (The Last Man, 1826)
  • Вальпегра (1823)

Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года.

Беларускія пераклады правіць

«Франкенштайн» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016)

Зноскі

  1. а б Mary Shelley // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Mary Wollstonecraft Godwin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://londonist.com/2011/08/monday-miscellanea-40.php
  4. Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  5. а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 974.
  6. а б Kindred Britain

Спасылкі правіць