Мэцью Паркер (англ.: Matthew Parker; 6 жніўня 1504 — 17 мая 1575) — англійскі святар, архібіскуп Кентэрберыйскі з 1559 года, адзін з заснавальнікаў англіканскай багаслоўскай традыцыі.

Мэцью Паркер

Архібіскуп Кентэрберыйскі
17 снежня 1559 — 17 мая 1575
Пераемнік Эдмунд Грындал
Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 6 жніўня 1504[1]
Смерць 17 мая 1575[1] (70 гадоў) ці 1575
Пахаванне
Дзеці Джон Паркер[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паркер нарадзіўся ў Норыджы ў сям’і ткача, атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Быў капеланам Ганны Балейн, другой жонкі караля Генрыха VIII. У 1559 годзе дачка Ганны, каралева Лізавета I, зрабіла Паркера архібіскупам Кентэрберыйскім, хаця ён спрабаваў пазбегнуць прызначэння. На гэтай пасадзе ён зрабіў значны ўнёсак у стварэнне Трыццаці дзевяці артыкулаў — уплывовага вызначэння англіканскага веравызнання.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.