Мяляхавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Мяля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Белагурна.

Мяляхавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белагурна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 сакавіка 2021
Насельніцтва (2009) 571
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мяляхавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вішаўскага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Дзераўноўскага сельсавета перададзена вёска Вішава[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 1 лістапада 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белагурна. 30 сакавіка 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета[3].

Склад правіць

У Мяляхавіцкі сельсавет уваходзіла 13 населеных пунктаў:

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 571 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 марта 2021 г. № 309 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области Архівавана 26 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.