Мясцовае самакіраванне

Мясцовае самакіраванне — самастойнае вырашэнне спраў насельніцтвам мясцовасці ўласнымі сродкамі паводле ўласных зацікаўленасцяў і асаблівасцяў развіцця мясцовасці. Ажыццяўляецца непасрэдна жыхарамі і праз абраных прадстаўнікоў[1]. Больш шырокае паняцце мясцовага самакіравання мае на ўвазе права і рэальную здольнасць органаў мясцовага самакіравання рэгламентаваць значную частку публічных спраў і кіраваць ёй, дзейнічаючы ў рамках закона, пад сваю адказнасць і ў інтарэсах мясцовага насельніцтва[2].

У сучасным свеце вялікі распаўсюд атрымалі тыя сістэмы мясцовага самакіравання, класіфікацыя якіх заснавана на складанні адносін паміж мясцовым самакіраваннем і цэнтральнымі ўладамі.

Зноскі

  1. А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» (Артыкулы 1-28) // Звязда : газета. — 14 студзеня 2010. — № 5 (26613). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  2. Европейская хартия местного самоуправления (руск.)