Мясцовы час (гурт)

беларускі рок-гурт

«Мясцо́вы час» — беларускі рок-гурт з Полацка.

Мясцовы час
Жанры рок-музыка
Гады 1987—1992, 1997—2000
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Мова песень беларуская, руская
Лэйблы
Склад

Гісторыя правіць

Пачатак творчасці правіць

Гурт створаны ў 1987 годзе ў Полацку. Заснавальнікамі былі Алесь Кузьмін (Алуф) і Вячаслаў Макас — навучэнцы Полацкага палітэхнікума. Спачатку называўся «Местное время» і спяваў на рускай мове. У 1987 годзе да гурта далучыліся барабаншчык Аляксандр Свідрыцкі і гітарыст Валерый Драко.

Гурт робіць першы дэма-запіс «Местное время» і прымае ўдзел у некалькіх канцэртах, на якіх знаёміцца з «Мрояй». Пад уплывам «Мроі», а таксама Сержука Сокалава-Воюша і Алеся Аркуша, гурт пачынае спяваць па-беларуску і мяняе назву на «Мясцовы час».

З траўня 1990 года гурт пачаў стала супрацоўнічаць з Алесем Аркушам. Тэксты ў гурце пісалі Аляксандр Свідрыцкі і Алесь Кузмін па-руску, на беларускую мову іх перакладаў Алесь Аркуш, пераклаў тэксты песень з альбомаў «Мой дом» (1990) і «Наша ўскраіна» (1991).

Першыя поспехі правіць

У 1988 годзе «Мясцовы час» удзельнічае ў Наваполацкім гарадскім фэсце, дзе атрымлівае прыз «Надзея фэсту», прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшую аўтарскую песню.

Песня «Наш шлях» трапляе на хіт-парад радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» і перамагае па выніках галасавання. Пазней песні «Вартаўнік» і «Будзе так» трапляюць на зборнік «Хіт-Парад Беларускай Маладзёжнай», які выдавала ўсесаюзная фірма «Мелодыя».

У 1989 годзе запісваецца першы альбом Слота, гурт удзельнічае ў фэсце «Рок-крок». У тым жа годзе ў гурце з’яўляецца клавішнік Руслан Парфёнаў.

У красавіку 1990 года гурт удзельнічае ў фэсце «Рок-кола» і запісвае другі альбом Мой дом. У 1991 годзе «Мясцовы час» прымае ўдзел у Мінскім фэсце «Тры колеры», дзе знаёміцца з мазырскім гуртам «Отражение», які ў той час ствараў уласную гуказапісвальную студыю. На гэтай студыі «Мясцовы час» запісвае свой самы паспяховы альбом Наша ўскраіна. У гэтым жа годзе гурт удзельнічае ў фэсце беларускай музыкі «Басовішча» (прыз «Найлепшая група»), праводзіць акустычны канцэрт у Полацкай Сафіі. Таксама музыкі прымаюць удзел ў вялікім канцэрце «Рок за незалежнасць», што праводзіўся на плошчы Леніна ў Мінску.

У 1992 годзе гурт зноў удзельнічае ў «Басовішчы», праводзіць канцэрты ў Мінску і Мазыры.

Распад гурта правіць

Паступова ў гурце з’яўляюцца фінансавыя праблемы, пагаршаюцца адносіны паміж музыкамі. Алесь Кузьмін і Руслан Парфёнаў спрабуюць запісаць дэма для шведскай гуказапісвальнай кампаніі. У канцы 1992 года гурт распадаецца.

У 1997 годзе Алесь Кузьмін, Аляксандр Свідрыцкі і Валеры Драко спрабуюць ізноў аднавіць гурт. Замест бас-гітарыста Вячаслава Макаса прыходзіць Уладзіслаў Пальшын. З новым складам гурт запісвае новы альбом Халі-галі, удзельнічае ў канцэрце «АнтыСНІД», фэсце «Стракаты сусвет» і ў «Славянскім базары».

У 1999 годзе Аляксандр Свідрыцкі трапляе за краты. У 2001 годзе вакаліст Алесь Кузьмін з’язджае ў Германію. Гурт распадаецца канчаткова.

У 2012 годзе трагічна загінуў Аляксандр Свідрыцкі. У 2023 годзе ў пажары загінуў Валеры Драко.

Удзельнікі правіць

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Зборнікі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць