Мячэць Укба (араб. جامع عقبة‎‎جامع عقبة‎‎) таксама вядомая як Вялікая мячэць Кайруана (араб. جامع القيروان الأكبر‎‎جامع القيروان الأكبر‎‎) — адна з найбуйнейшых мячэцяў у Тунісе, размешчаная ў горадзе Кайруане. Будучы гістарычна першай сталіца мусульманскага Магрыба, Кайруан лічыцца духоўным і рэлігійным цэнтрам Туніса[2] і часам — чацвёртым святым горадам ісламу[3][4]. З'яўляючыся свайго роду сімвалічным будынкам горада, Вялікая мячэць лічыцца найстарэйшай святыняй і самай важнай мячэццю мусульманскага Захаду[5][6]. Занесеная з 13 сакавіка 1912 года ў спіс ахоўных гістарычных помнікаў у Тунісе[7][8], у 1988 годзе яна, як і ўвесь горад Кайруан, была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[9].

Славутасць
Мячэць Укба
35°40′53″ пн. ш. 10°06′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія іслам
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва правіць

Пабудаваная арабскім ваеначальнікам Укбай ібн Нафі прыкладна ў 670 годзе н. э. (50 годзе па ісламскім календары) падчас будаўніцтва горада Кайруан[10]. Мячэць займае плошчу ў 9000 квадратных метраў і з'яўляецца адным з самых старажытных месцаў набажэнства ў ісламскім свеце[11]; таксама яна стала правобразам для ўсіх пазнейшых па часе будаўніцтва мячэцяў у Магрыбе[12]. Вялікая мячэць у Кайруане лічыцца адным з самых уражлівых і найбуйнейшых помнікаў ісламскай архітэктуры ў Паўночнай Афрыцы[13], яе перыметр складае амаль 405 метраў. Гэта велізарная прастора ўключае гіпастыльную малельную залу, велізарны мармуровы брукаваны двор і масіўны квадратны мінарэт. Акрамя свайго рэлігійнага значэння[14], мячэць Укба лічыцца адным з шэдэўраў як ісламскай архітэктуры, як і ўсяго ісламскага мастацтва ў цэлым[15][16][17][18]. Мячэць фігуруе ў многіх кнігах і навучальных дапаможніках па ісламскім мастацтве[19].

Гісторыя правіць

 
Таравіх-намаз у мячэці Укба (2012 г.).

Акрамя сваёй мастацкай і архітэктурнай значнасці, Вялікая мячэць у Кайруане згуляла, на думку туніскага ўніверсітэцкага выкладчыка і гісторыка ісламу Мухамеда Тальбі, «галоўную ролю ў ісламізацыі ўсяго мусульманскага Захаду, у тым ліку Іспаніі, і распаўсюджванні малікіцтва»[20].

Падчас праўлення дынастыі Аглабідаў (IX стагоддзе) мячэць атрымала свой захаваны дагэтуль статус дзякуючы значным работам, якія праводзіліся ў ёй[21]. Слава мячэці Укбы і іншых святынь у Кайруане дапамагалі гораду развівацца і павялічваць насельніцтва больш і больш. Універсітэт, які складаўся з навукоўцаў, якія выкладалі ў мячэці, стаў цэнтрам адукацыі як у ісламскай думцы, так і ў свецкіх навуках[22][23]. Яго ролю можна параўнаць з Парыжскім універсітэтам у Сярэднія вякі. З заняпадам горада Кайруана, пачынаючы з сярэдзіны XI стагоддзя цэнтр інтэлектуальнай думкі перамясціўся ў універсітэт Эз-Зітуна ў Тунісе[24].

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. Linda Kay Davidson et David Martin Gitlitz, Pilgrimage from the Ganges to Graceland : an encyclopedia, vol.
  3. Ray Harris et Khalid Koser, Continuity and change in the Tunisian sahel, éd.
  4. Célébration de Kairouan, capitale de la culture islamique pour 2009 (Afribone)
  5. Clifford Edmund Bosworth, Historic cities of the Islamic world, ed.
  6. Jean-Claude Garcin, Grandes villes méditerranéennes du monde musulman médiéval, éd. École française de Rome, Rome, 2000, p. 81
  7. Monuments historiques et archéologiques classés et protégés en Tunisie (Institut national du patrimoine) Архівавана 8 студзеня 2016.
  8. Myriam Bacha, " La construction patrimoniale tunisienne à travers la législation et le journal officiel, 1881—2003 : de la complexité des rapports entre le politique et le scientifique ", L'Année du Maghreb, n°4, 2008, pp. 99-122
  9. Site de Kairouan (Patrimoine mondial de l'Unesco)
  10. Jean-Pierre Caillet, L'art du Moyen Âge : Occident, Byzance, Islam, éd.
  11. Néji Djelloul, Kairouan : la Grande Mosquée, éd.
  12. Great Mosque of Kairouan (discoverislamicart.org) Архівавана 7 красавіка 2013.
  13. || Géotunis 2009 :: Kairouan || Архівавана 26 ліпеня 2011.
  14. Great Mosque of Kairouan — Kairouan, Tunisia
  15. Kairouan — UNESCO World Heritage Centre
  16. Kairouan 499
  17. The Great Mosque (kairouan-cci2009.nat.tn)(недаступная спасылка)
  18. Inscription de Kairouan au patrimoine mondial (Kairouan.org)
  19. Jacques Vérité, Conservation de la Grande Mosquée de Kairouan, éd.
  20. Mohamed Talbi, L'Islam n'est pas voile, il est culte, éd.
  21. M'hamed Hassine Fantar, De Carthage à Kairouan: 2000 ans d'art et d'histoire en Tunisie, éd.
  22. Wilfrid Knapp et Nevill Barbour, North West Africa : a political and economic survey, Editions Oxford University Press, Oxford, 1977, page 404
  23. Kairouan Capital of Political Power and Learning in the Ifriqiya (MuslimHeritage.com) Архівавана 2 лістапада 2012.
  24. Mahmud Abd al-Mawla, L'université zaytounienne et la société tunisienne, éditions Maison Tiers-Monde, Tunis, 1984, page 33