Мячэць шэйха Зайда

Мячэць шэйха Зайда (араб. مسجد الشيخ زايد‎‎) — трэцяя па велічыні мячэць у свеце.[1] Знаходзіцца ў Абу-Дабі, сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Названа ў гонар шэйха Зайда ібн Султана ан-Нахаяна — заснавальніка і першага прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Побач ён пахаваны. Мячэць была афіцыйна адкрыта ў месяц Рамадан у 2007 годзе.

Славутасць
Мячэць шэйха Зайда
24°24′43″ пн. ш. 54°28′26″ у. д.HGЯO
Краіна  ААЭ
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Архітэктура Вялікіх Маголаў і маўрытанская архітэктура
Архітэктар Yusef Abdelki[d]
Дата заснавання 20 снежня 2007
Сайт szgmc.ae
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уваход у гэтую мячэць, як і мячэць Джумейра ў Дубаі, дазволены таксама для немусульман. Міністэрства турызму аб’явіла, што экскурсіі па мячэці праводзяцца для мусульман і немусульман з сярэдзіны сакавіка 2008 года. Уваход і экскурсіі па Мячэці — бясплатныя.

Мячэць разлічана на 40 тысяч вернікаў. Галоўная малітоўная зала разлічана на 7 тысяч людзей. Два пакоі побач з галоўнай малітоўнай залай здольныя змясціць па 1500 чалавек кожная.

Па чатырох вуглах мячэці стаяць чатыры мінарэты, якія ўзвышаюцца прыблізна на 107 метраў. Знешні шэраг галоўнага будынка пакрываюць 82 купалы. Купалы ўпрыгожаны белым мармурам, іх унутраная мастацкае афармленне таксама выканана з мармуру. Унутраны двор выкладзены каляровым мармурам і налічвае каля 17400 м².

У мячэці знаходзіцца самы вялікі дыван у свеце, плошча — 5627 м², над ім працавалі прыблізна 1200 ткачоў, 20 тэхнічных груп і 30 рабочых. Вага: 47 тон, з іх — 35 тон воўны і 12 тон бавоўны. У структуры дывана 2268000 вузлоў.

Зноскі