Мяшэ́й[3] (Setaria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Мяшэй

Мяшэй шызы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Setaria P.Beauv., 1809

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41229
NCBI  4554
EOL  108098
GRIN  g:11106
IPNI  19009-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Setaria viridis (злева) і Setaria glauca. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя ці шматгадовыя травы. Лісце плоскае, лінейна-ланцэтнае, шурпатае. Каласкі двухкветкавыя, абкружаныя доўгімі шчацінкамі, сабраныя ў густы султан. Плод — зярняўка.

Арэал і экалогія правіць

Налічваецца больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыіБеларусі 6 відаў: мяшэй вялікі, мяшэй зялёны (Setaria viridis), мяшэй італьянскі, ці проса італьянскае, або магар (Setaria italica), мяшэй кальчаковы (Setaria verticillata), мяшэй пазушнакаласковы, мяшэй шызы (Setaria glauca). Трапляюцца ў пасевах, каля дарог, на засмечаных мясцінах.

Таксанамія правіць

Setaria, Essai d'une Nouvelle Agrostographie  (фр.) 51, 178, pl. 13, f. 3. 1812. nom. cons.

Сінонімы правіць

Віды правіць

Род уключае больш за 100 відаў[4].

Некаторыя віды:

Многія віды, якія раней уваходзілі ў род Setaria, цяпер уваходзяць у іншыя роды — напрыклад, у род Pennisetum.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Кармавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Setaria Архівавана 11 снежня 2019.
  5. Звесткі пра род Setaria у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Щетинник — род Setaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)