Мётчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Мё́тчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мётча.

Мётчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новая Мётча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 201
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мётча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года ў склад сельсавета з Аздзяціцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[1]. Да 1972 года цэнтрам сельсавета стала вёска Новая Мётча. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аздзяціцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Аздзяцічы, вёскі Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка і Чэрнеўка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2760 чалавек[3], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 3201 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.