Мі́драўшчына[1] (Мітраўшчына) (трансліт.: Midraŭščyna, руск.: Мидровщина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Вёска
Мідраўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223047
Аўтамабільны код
5
Мідраўшчына на карце Беларусі ±
Мідраўшчына (Беларусь)
Мідраўшчына
Мідраўшчына (Мінская вобласць)
Мідраўшчына

Назва правіць

Назва "Мідраўшчына" з'яўляецца на пасляваенных картах, а на картах ранейшых, пачынаючы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, вёска называецца "Мітраўшчына".

Назва адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (імя) тыпу Mitras. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Mitra, Mitras, Mitris, Mitrius. Іх звязваюць з літоўскім mitrus "спрытны".

У гэтым жа рэгіёне, паміж Мітраўшчынай і Ракавам — вёска з назвай падобнага ўтварэння Будраўшчына, ад антрапоніма з блізкай семантыкай (ад літоўскага budrus "бадзёры").

Паблізу ад Мітраўшчыны — вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Раўкуцевічы, Шаршуны, Лумшына (цяпер Ломшына), Кукелеўшчына.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі правіць