Міждысцыплінарнае Згуртаванне Альберты

Міждысцыплінарнае Згуртаванне Альберты (Alberta Interscience Association) — гэта канадская некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2009 годзе ў горадзе Эдмантан, y правінцыі Альберта. Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае розныя праграмы для дарослых, моладзі і дзяцей.

Экалогія правіць

Сад мясцовых раслін Альберты правіць

Разам з сярэдняй школай імя Ліліян Осбарн (LOHS) Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае сад мясцовых раслін Альберты[1]. Сад мясцовых раслін Альберты быў заснаваны 9 чэрвеня 2010 года з мэтай распаўсюджвання ведаў пра мясцовыя расліны Альбэрты і іх аховы, а таксама з мэтай падрыхтоўкі навукова-даследчых і прыродаахоўных праектаў[2]. На пачатак 2012 года сад мясцовых раслін Альберты налічваў амаль тысячу розных відаў раслін. Сад стаў прывабным асяроддзем пражывання для соў, трусаў і іншых відаў дзікіх жывёл, якія таксама могуць стаць аб’ектам даследавання шкаляроў[1]. На сваім вэб-сайце Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты надрукавала асноўныя інструкцыі для тых, хто пажадае распачаць свой уласны сад мясцовых раслін[3]. Каб даць шкалярам базавыя веды пра мясцовыя расліны Альбэрты і растлумачыць важнасць іх аховы, Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты арганізавала міждысцыплінарны летні лагер ля сядзібы (Interscience Summer Camp at Bed Rock Seed Bank Farm), а потым удзельнічала у праекце азелянення, які праходзіў у адной з суполак Эдмантана[4].

Праграмы для моладзі правіць

Навучальны цэнтр рускай мовы. Акрэдытаваная Руская школа ў Эдмантане правіць

Навучальны цэнтр рускай мовы пры Міждысцыплінарным згуртаванні Альберты быў заснаваны ў ліпені 2010 года. Цэнтр падтрымліваецца прафесійнымі выкладчыкамі і адданымі сябрамі суполкі. Адной з яго галоўных мэт з’яўляецца захаванне рускай мовы і культуры ў рускай суполцы і паспрыянне яе развіццю ў мультыкультурным грамадстве Канады. У цэнтры шкаляры вывучаюць не толькі рускую мову, але і рускую літаратуру і гісторыю.[5] Руская школа Цэнтра мае афіцыйную акрэдытацыю на выкладанне рускай мовы.[6] Некаторыя студэнты працягваюць вучобу апасля дванаццатага класа на летніх вакацыйных курсах рускай мовы і культуры ва Ўніверсітэце штата Вашынгтон[7], дзе яны вывучаюць творы Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Антона Чэхава, Карнея Чукоўскага, Аляксандра Вампілава і г.д.[8]

Прэмія Герцага Эдынбурга правіць

Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты каардынуе групу маладых людзей (14 — 25 гадоў), якія ўдзельнічаюць у праграме «Прэмія герцага Эдынбурга» (Duke of Edinburgh’s Award — D of E). Яна працуе ў школах, каледжах, універсітэтах, моладзевых клубах, цэрквах, школах паветраных, ваенных і марскіх курсантаў, клубах скаўтаў, дзяўчат-гідаў і хакейных клубах. Многія маладыя сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты сталі лаўрэатамі Прэміі герцага Эдынбурга бронзавага, срэбранага і залатога ўзроўню.[7][9]

Баль Іагана Штраўса правіць

З 2007 года сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты бяруць удзел у штогадовым Балю Іагана Штраўса, арганізаваным ў Эдмантане Фондам Іагана Штраўса ў падтрымку музыкаў Эдмантана і іх намаганняў працягнуць сваё музычнае навучанне ў Аўстрыі. Кожны год Баль Іагана Штраўса праводзіць вечар бальных танцаў, вытанчанай кухні і цудоўнай музыкі. Каб наведаць афіцыйны вэб-сайт і набыць квіткі, калі ласка, націсніце на наступную спасылку: http://www.johannstrauss.ca/ball.html Архівавана 18 мая 2015.. Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты рада падтрымаць такую ​​годную аснову для ўзбагачэння супольнасці Эдмантана.[10]

На добраахвотных пачатках правіць

Сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты рэгулярна ўдзельнічаюць у добраахвотніцкай дзейнасці ва ўніверсітэце Альберты, Каралеўскім музеі Альберты, TIMMS, Тэатры Цытадэль, фестывалю Фрындж ў Эдмонтоне і г.д.

Музей правіць

Музей спорту правіць

Спартыўны раздзел музея Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты прысвечаны легендарнай серыі хакейных гульняў 1972 года паміж Канадай і СССР. Ён быў адкрыты ў 2012 годзе ў гонар яе 40-годдзя.

Віртуальны музей Мікалая Зялінскага правіць

Віртуальны музей знакамітага рускага хіміка, вынаходніка процігаза Мікалая Зялінскага быў заснаваны ў чэрвені 2014 года,[11] напярэдадні сотых угодкаў Першай сусветнай вайны. У калекцыі прадстаўлены кнігі, фатаграфіі і відэа, звязаныя з М.Зялінскім і яго сям’ёй, а таксама спасылкі на сайты музеяў Зялінскага ў Маскве і Ціраспалі. Віртуальны музей створаны і распрацаваны ў супрацоўніцтве з фондам Зялінскага.

Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае таксама пастаянную выставу кніг, артыкулаў і фатаграфій, звязаных з М. Зялінскім і членамі яго сям’і.

Нацыянальныя касцюмы правіць

Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае пастаянную выставу рускіх[12][13] нацыянальных касцюмаў і традыцыйных лялек.

Бібліятэка правіць

Бібліятэка Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты ўтрымвае больш за 20 000 адзінак, большую частку з іх у лічбавым фармаце, на 12 мовах — ангельскай, французскай, рускай, украінскай, балгарскай і г.д. Сярод іх кнігі па гісторыі, культуры і рэлігіі, вучэбныя дапаможнікі, мастацкая літаратура для дарослых і дзяцей.

Міжнародныя праекты правіць

«Паміж Алексам і Сашай» правіць

У 2010 годзе Шахей Міяджыма з універсітэта Кейо (Японія) прыехаў у Эдмантан, каб зняць дакументальны фільм пра рускую суполку ў Эдмантане.[14] Ён атрымаў дапамогу сяброў Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты, многія з іх сталі ўдзельнікамі дакументальнага фільма. Фільм «Паміж Алексам і Сашай» быў з поспехам прадстаўлены ў Канадзе[15] і Японіі.[16] Па словах рэжысёра, яго мэтай было "змяніць (…) прадузятасць супраць імігрантаў шляхам паказу ў фільме здаровай, культурна багатай і высокаадукаванай суполкі. "[16]

Міжнародны дзень роднай мовы правіць

Як член Асацыяцыі міжнародных і родных моў (IHLA) Рускі навучальны цэнтр з’яўляецца адным з арганізатараў і ўдзельнікаў штогадовых урачыстасцяў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Эдмантане.[5] У 2015 годзе святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Эдмантане было афіцыйна абвешчана мэрам горада Донам Айвсанам і членам гарадскога савета Амарджыт Сохi.[17]

Сусветны дзень культуры правіць

У 2013 і 2014 гадах Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты арганізавала святкаванне Сусветнага дня культуры (15 красавіка — юбілей Пакта Рэрыха) у Эдмантане. Святкаванне ў 2014 годзе было арганізавана сумесна з Тэасофскім таварыствам Эдмантана.[18] У 2015 годзе Згуртаванне прыняло ўдзел у Міжнародным тыдні Універсітэта Альберты і падрыхтавала паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма пра Мікалая Рэрыха і Пакт Рэрыха.[19]

Адукацыя для дарослых правіць

Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты бачыць сваёй мэтай дапамогу новым канадскім імігрантам, каб яны хутчэй адаптаваліся ў новым жыцці. Згуртаванне прапануе класы ангельскай мовы і кампутарныя класы для дарослых.[20] Гэтыя праграмы фінансуюцца Грамадскай асацыяцыяй навучання дарослых Эдмантана (ECALA)[21], і яны з’яўляюцца бясплатнымі для імігрантаў і канадскіх грамадзян.[5]

Выкладчыкі і сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты лічаць, што здольнасць разумець розныя мовы робіць унёсак у моўную разнастайнасць грамадства і лепшае разуменне людзей, якія належаць да розных культур.

Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты S.O.S правіць

Саветы і кансультацыі па адаптацыі пачаткоўцаў у Альберце і больш.

Зноскі

  1. а б Lillian Osborne High School School Council Meeting Minutes Архівавана 5 сакавіка 2016.. December 6th, 2012.
  2. The perfect day for planting. The Interscience Cup, June 9th, 2010.
  3. Have fun with growing native plants. The Interscience Cup, June 2nd, 2010
  4. Interscience Summer Camp. The Interscience Cup, August 2nd, 2008.
  5. а б в 12th Annual Mother Language Book. Edmonton: IHLA, 2015. P. 219
  6. Alberta Education Private Schools Архівавана 20 красавіка 2012.. EIS1007P. February 15, 2012.
  7. а б Koleso (Alberta bi-weekly Russian newspaper) Архівавана 6 ліпеня 2017.. March 22nd, 2012.
  8. The InterScience Cup
  9. Amoryn Engel. Golden moments in Alberta. National Post. Saturday, April 21, 2012.
  10. Johann Strauss Ball 2011. The Interscience Cup, February 13th, 2011.
  11. Virtual Museum of Nikolay Zelinsky. The InterScience Cup. June 16, 2014.
  12. Russian Folk Costume. The Interscience Cup, May 20th, 2012.
  13. Armenian National Costumes. The Interscience Cup, April 27th, 2012.
  14. Mosaic Архівавана 13 красавіка 2020.. Canadian Russian News. October 2010
  15. Thanks Shohei for great movie!!! The InterScience Cup, June 2010.
  16. а б «Between Alex and Sasha» — official site of the documentary.
  17. Claire Theobald. International Mother Language Day declared in Edmonton. Edmonton Sun, February 21, 2015.
  18. Отбелязване на Световния ден на културата в гр. Едмънтън, Канада Палитра, IV-2012/I-2013 (48-49). ISSN 1314-5002.
  19. International Week for a Better World Архівавана 23 лютага 2015.. University of Alberta Global Education Program, 2015.
  20. ESL and Computer Literacy in the West End of Edmonton
  21. ECALA members Архівавана 23 лютага 2015.

Спасылкі правіць