Міжзорны пыл — цвёрдыя мікраскапічныя часціцы, якія разам з міжзорным газам запаўняюць прастору паміж зоркамі. У цяперашні час лічыцца, што пылінкі маюць тугаплаўкае ядро, аточанае арганічным рэчывам або ледзяной абалонкай. Хімічны састаў ядра вызначаецца тым, у атмасферы якіх зорак яны зкандэнсаваліся. Напрыклад, у выпадку вугляродных зорак, яны будуць складацца з графіту і карбіду крэмнію[1].

Тыповы памер часціц міжзорнага пылу ад 0,01 да 0,2 мкм, поўная маса пылу складае парадку 1% ад поўнай масы газу. Святло зорак награвае міжзорны пыл да некалькіх дзясяткаў Кельвінаў, дзякуючы чаму міжзорны пыл з'яўляецца крыніцай даўгахвалевага інфрачырвонага выпраменьвання.

Пыл таксама ўплывае на хімічныя працэсы, якія праходзяць у міжзорным асяроддзі: пылавыя гранулы ўтрымліваюць цяжкія элементы, якія выкарыстоўваюцца як каталізатар ў розных хімічных працэсах. Гранулы пылу ўдзельнічаюць і ва ўтварэнні малекул вадароду, што павялічвае тэмп зоркаўтварэння ў метала-бедных аблоках[2].

Сродкі вывучэння міжзорнага пылу правіць

  • Дыстанцыйнае вывучэнне.
  • Даследаванні мікраметэарытаў на прадмет наяўнасці ўкрапванняў міжзорнага пылу.
  • Даследаванне акіянічных адкладанняў на наяўнасць часціц касмічнага пылу.
  • Вывучэнне часціц касмічнага пылу, якія прысутнічаюць на вялікіх вышынях ў атмасферы Зямлі.
  • Запуск касмічных апаратаў для збору, вывучэння і дастаўкі часціц міжзорнага пылу на Зямлю.[3]

Цікавае правіць

  • За год на зямную паверхню выпадае звыш 3 млн. т. касмічнага пылу, а таксама ад 350 тыс. да 10 млн т метэарытаў — каменных або металічных цел, якія залятаюць у атмасферу з касмічных прастораў.
  • Толькі за апошнія 500 гадоў маса нашай планеты павялічылася на мільярд тон за кошт касмічнага рэчыва, што складае толькі 1,7×10-16% масы Зямлі. Аднак яна, відаць, уплывае на гадавы і сутачны рух нашай планеты.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Межзвёздная пыль — глоссарий Астронет
  2. Nozawa, T.; Kozasa, T.; Umeda, H.; Hirashita, H.; Maeda, K.; Nomoto, K.; Tominaga, N.; Habe, A.; Dwek, E.; Takeuchi, T. T.; Ishii, T. T.. Origin and Nature of Dust in the Early Universe. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012.
  3. Новости космонавтики Т.9 № 3 (194) 1999