Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі

Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (англ.: ICAO — International Civil Aviation Organization) — спецыялізаваная ўстанова ААН, якая ўстанаўлівае міжнародныя нормы цывільнай авіяцыі і каардынуе яе развіццё з мэтай павышэння бяспекі і эфектыўнасці.

Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі
International Civil Aviation Organization
Штаб-кватэра Сцяг Канады Манрэаль, Канада
Тып арганізацыі Міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовы англійская, французская, іспанская, кітайская мова, арабская і руская
Кіраўнікі
Глава Раймон Бенжамен
Заснаванне
Заснаванне 1944
Матчыная арганізацыя Эканамічны і сацыяльны савет ААН
icao.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ІКАО заснавана «Канвенцыяй аб міжнароднай цывільнай авіяцыі». Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) не з’яўляецца ІКАО. Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі заснавана на палажэннях часткі ІІ Чыкагскай канвенцыі 1944 года. Існуе з 1947 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Манрэалі, Канада.

Статутнай мэтай ІКАО з’яўляецца забеспячэнне бяспечнага, спарадкаванага развіцця міжнароднай цывільнай авіяцыі ва ўсім свеце і іншыя аспекты арганізацыі і каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях цывільнай авіяцыі, у тым ліку міжнародных перавозак. У адпаведнасці з правіламі ІКАО мiжнародная паветраныя прастора падзелена на раёны палётнай інфармацыі — паветраную прастору, межы якой ўсталёўваюцца з улікам магчымасцяў сродкаў навігацыі і кантролю за паветраным рухам. Адной з функцый ІКАО з’яўляецца прысваенне аэрапортам свету чатырохлітарных індывідуальных кодаў — ідэнтыфікатараў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння грамадзянскіх аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах і г. д.

У 1992 годзе (Рэзалюцыя A29-1) ІКАО абвясціла 7 снежня Днём грамадзянскай авіяцыі. У далейшым гэта рашэнне падтрымала ААН.

Статут ІКАО правіць

Статутам ІКАО лічыцца дзявятая рэдакцыя Міжнароднай канвенцыі грамадзянскай авіяцыі (таксама называецца Чыкагскай канвенцыяй), якая ўключае ў сябе змены з 1948 па 2006 гады. Яна мае таксама абазначэнне ICAO Doc 7300/9.

Канвенцыя дапаўняецца 19 Дадаткамі (англ.: Annexes), якія ўстанаўліваюць міжнародныя стандарты і практычныя рэкамендацыі.

Спасылкі правіць