Міжнародная аўтамабільная федэрацыя

Міжнародная аўтамабільная федэрацыя (фр.: Federation Internationale de l'Automobile), FIA (ФІА, ці МАФ) — некамерцыйная арганізацыя, заснаваная 20 чэрвеня 1904 года для прадстаўлення інтарэсаў аўтамабільных арганізацый і ўладальнікаў аўтамабіляў.

Была спачатку заснавана як Association Internationale des Automobile Clubs Reconnus (AIACR), структура якой апісвалася як міжнародная арганізацыя нацыянальных клубаў. Штаб-кватэра размяшчаецца на Плошчы Згоды, Парыж, Францыя. Складаецца з 235 удзельнікаў у 140 краінах свету.[1] З 1993 года прэзідэнтам федэрацыі з'яўляўся Макс Мослі. 23 кастрычніка 2009 года прэзідэнтам FIA стаў Жан Тодт.

Шырокай грамадскасці FIA найбольш вядомая як кіроўны орган па аўтамабільных гонках. У 1922 годзе FIA перадала арганізацыю аўтагонак арганізацыі CSI (Commission Sportive Internationale), самастойнаму камітэту, які пазней стаў звацца FISA (Federation Internationale du Sport Automobile). Рэструктурызацыя FIA у 1993 году прывяла да знікнення FISA і перавяла аўтагонкі пад непасрэднае кіраванне FIA.

Як і ў выпадку з футбольным FIFA, FIA больш вядомая пад сваім французскім акронімам, нават у англамоўных краінах, але часам таксама перакладаецца як International Automobile Federation.

Зноскі