Міжнародная гандлёвая палата

Міжнародная гандлёвая палата (МГП) (анг.: International Chamber of Commerce — ICC) — незалежная некамерцыйная міжнародная арганізацыя, створаная ў 1919 годзе і аб’ядноўвае ў цяперашні час тысячы прадпрыемстваў, асацыяцый і кампаній з 140 краін свету, якая спрыяе вырашэнню найбольш актуальных праблем, якія стаяць перад бізнесам. МГП цесна ўзаемадзейнічае з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як ААН, СГА, Сусветны банк і іншымі, з’яўляючыся для іх калектыўным кансультатыўным органам.