Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца 2 красавіка, у дзень нараджэння Х. К. Андэрсена. Заснаваны ў 1967 годзе некамерцыйнай арганізацыяй Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY). У гэты дзень IBBY раз у два гады прысуджае прэмію імя Х. К. Андэрсена пісьменніку — аўтару кніг для дзяцей і мастаку-ілюстратару дзіцячых кніг.

Ініцыятыва стварэння Міжнароднага дня дзіцячай кнігі належыць вядомай нямецкай пісьменніцы Еле Лепман[1].

Штогод у якасці фундатара гэтага Міжнароднага дня выступае адна з нацыянальных арганізацый IBBY. Хто-небудзь з яе пісьменнікаў і мастакоў становяцца аўтарамі паслання да дзяцей і адпаведнага плаката. У далейшым пасланне і плакат выкарыстоўваюцца IBBY ў іншых краінах.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць