Міжнародны дзень студэнтаў

Міжнародны дзень студэнтаў — дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада.

28 кастрычніка 1939 года ў занятай нацыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць гадавіну ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы. Войскі акупантаў разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал, пахаванні якога перараслі ў акцыю пратэсту. Дзясяткі дэманстрантаў былі арыштаваны. 17 лістапада немцы рана раніцай атачылі студэнцкія інтэрнаты. Больш за 1200 студэнтаў было арыштавана і пасаджана ў канцлагер. Дзевецярых студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху пакаралі смерцю ў засценках турмы.

Праз два гады ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць нацызму, на якой было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэту дату як Дзень студэнта.

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць