Мікалаеўская чыгунка

Мікалаеўская чыгунка (руск.: Николаевская железная дорога; да 1855 года — Санкт-Пецярбурга-Маскоўская, руск.: Санкт-Петербурго-Московская[1], з 1923 года — Акцябрская, руск.: Октябрьская) — чыгунка ў Расійскай імперыі, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя для забеспячэння чыгуначных зносін паміж Санкт-Пецярбургам і Масквой. Рух адкрыты ў 1851 годзе.

Санкт-Пецярбурга-Маскоўская → Мікалаеўская чыгунка
руск.: Санкт-Петербурго-Московская → Николаевская железная дорога
Мікалаеўскі вакзал Санкт-Пецярбурга
Мікалаеўскі вакзал Санкт-Пецярбурга
Гады працы: 18511923
Краіна: Расійская імперыя
РСФСР
Горад кіравання: Санкт-Пецярбург
Стан: Частка Акцябрскай чыгункі  (руск.)
Падпарадкаванне: Дзяржаўная ўласнасць
Працягласць: 645 кіламетраў

Мікалаеўская чыгунка стала першай казённай двухпутнай чыгункай у Расійскай імперыі і паклала пачатак стварэнню ў дзяржаве чыгуначнай сеткі агульнадзяржаўнага значэння. Працягласць дарогі складала 645 км (604 вярсты).

Пазней да Мікалаеўскай чыгункі былі далучаны іншыя лініі. Дарога праходзіла па тэрыторыях Санкт-Пецярбургскай, Маскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Пскоўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў[2].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць