Мікалай Іванавіч Аляксееў

Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].

Мікалай Іванавіч Аляксееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 снежня 1898(1898-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1985(1985-08-12) (86 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» ордэн «Крыж Грунвальда» III класа

Біяграфія правіць

Скончыў Акадэмічныя курсы пры Ваенна-інжынернай акадэміі  (руск.) ў 1935. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 ў Петраградзе. У Савецкай Арміі (1918-58) прайшоў шлях ад салдата да генерала-маёра інжынерных войскаў[1]. Ваяваў з інтэрвентамі на Заходнім фронце, прымаў удзел у баях на Хасане, у час Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[2].

Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[2].

Творчасць правіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі перасоўны тэатр паставіў п'есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[3].

Зноскі

  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  3. Николай Иванович Алексеев (руск.)

Спасылкі правіць