Мікалай Іванавіч Мітрафанаў

Мікалай Іванавіч Мітрафанаў (24 снежня 1912, с. Блінава, Песцякоўскі раён, Іванаўская вобласць — 26 чэрвеня 1944, в. Надзежына, Шумілінскі раён, Беларусь) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Мікалай Іванавіч Мітрафанаў
Дата нараджэння 24 снежня 1912(1912-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў пяхота
Званне лейтэнант
Камандаваў узвод
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Камандзір стралковага ўзвода 9-й стралковай роты 977-га стралковага палка 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі 6-й арміі першага Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем выйшаў да Заходняй Дзвіны, пад агнём праціўніка пераправіўся на левы бераг і прыкрываў агнём пераправу батальена. У баі за плацдарм М. І. Мітрафанаў падняў узвод у атаку і захапіў варожыя траншэі. Загінуў у гэтым баю.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Пахаваны ў Брацкай магіле аграгарадка Ула[1].

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 29 сакавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.