Мікалай Іванавіч Савіцкі

Мікалай Іванавіч Савіцкі, таксама вядомы як Мікола Савіцкі (нар. 4 лютага 1934. в. Паўлаўшчына, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі. Кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1982).

Мікалай Іванавіч Савіцкі
Дата нараджэння 4 лютага 1934(1934-02-04) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка[1] і інфарматыка[d][1]
Месца працы
Альма-матар

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957). У 1964—2001 гадах у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, у 1965—1986 — загадчык кафедры.

Навуковыя працы па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі даных, аўтаматызацыі ўліку. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ Беларусі і Расіі.

Адзін з піянераў у распрацоўцы навукова-метадычных асноў для развіцця беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы.

Бібліяграфія правіць

  • Техника вычислений и механизация учета. 3-е изд. — М., 1979.
  • Вычислительные машины и программирование. 2-е изд. — Мн., 1980.
  • Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. — Мн., 1992.
  • Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 1996.
  • Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак. Вучэбны дапаможнік. — Мн., 2000.
  • Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — Мн., 2009. — 300 с. ISBN 978-985-6742-83-8

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць