Мікалай Іванавіч Таранда

Мікалай Іванавіч Таранда (нар. 15 жніўня 1947, в. Вялікае Падлессе, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак (жывапісец і графік), член Саюза мастакоў СССР з 1989 г. (цяпер — Беларускі саюз мастакоў).

Мікалай Іванавіч Таранда
Дата нараджэння 15 жніўня 1947(1947-08-15) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Біяграфія правіць

1962—1964 гг. вучоба ў ГПТВ № 61 Баранавічы, адначасова скончыў СШ працоўнай моладзі № 2. У 1965 г. скончыў студыю Палаца культуры будтрэста № 9 г. Віцебска. 1965—1970 студэнт мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. У 1970—1994 начальнік бюро прамысловай эстэтыкі завода «Чырвоны Кастрычнік» г. Оршы.

Кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва Палаца культуры завода «Чырвоны Кастрычнік» у Оршы, займаў пасаду начальніка бюро прамысловай эстэтыкі (1970—1994 гг.). У 1984—1985 гг. удзельнічаў у распрацоўцы і стварэнні помніка жыхарам горада Барані, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Жыве і працуе ў горадзе Барані.

Творчасць правіць

І ў студэнцкія гады, і пасля заканчэння інстытута Мікалай Таранда шмат часу прысвячаў самаадукацыі, працы ў майстэрні і на пленэры. У творчых паездках (у тым ліку сумесных з настаўнікам Алегам Арловым) на Палессе, у Літву, па Купалаўскіх мясцінах, у Крым, Уладзімір, Суздаль мастак удасканальваў уласны стыль у жывапісе. Паездкі ў дом творчасці «Сенеж» (у 1977 і 1983 гг.) дапамаглі рэалізаваць талент графіка, засвоіць новыя тэхнікі.

Першая персанальная выстава адбылася ў 1973 г. у Оршы. Прыняты ў Саюз мастакоў СССР у 1989 г.

З 1994 г. цалкам прысвячае сябе творчасці. Персанальныя і калектыўныя выставы праходзяць у Палацы мастацтва, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Касцёле св. Сымоны і Алены (Мінск), у выставачных залах Віцебска, Полацка, Оршы, а таксама ў Вязьме і Смаленску. Удзел у міжнародных пленэрах жывапісу ў горадзе Пернік (Балгарыя) у 1999 і 2004 гг. натхніў мастака на стварэнне серый фармальных работ.

Мікалай Таранда — актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і майстар-класаў, суарганізатар міжнароднага арт-праекта «Калегіум» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі (2009—2016 гг.). З 2010 г. стала супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць правіць

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск), Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Мастацкай галерэі Палаца мастацтваў горада Пернік (Балгарыя), Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў (Расія), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, Аршанскім музеі гісторыі і культуры горада, Мастацкай галерэі Полацка, у прыватных калекцыях у Беларусі, Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, ЗША.

Асноўныя выставы правіць

1973
  • Персанальная выстава твораў жывапісу і графікі. Палац культуры завода «Чырвоны Кастрычнік», Орша.
1978
  • Персанальная выстава жывапісу і графікі. Палац культуры завода «Чырвоны Кастрычнік», Орша.
1988
  • Персанальная выстава твораў жывапісу і графікі. Выставачная зала музея завода «Чырвоны Кастрычнік», Орша.
1990
  • Персанальная выстава твораў жывапісу і графікі. Гарадская выставачная зала, Орша.
1992
  • Персанальная выстава жывапісу. Гарадская выставачная зала, Орша.
1997
  • Персанальная выстава, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння. Палац мастацтваў, Мінск.
  • Персанальная юбілейная выстава. Зала абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі, Віцебск.
  • Персанальная юбілейная выстава. Гарадская выставачная зала, Орша.
  • Міжнародная выстава твораў жывапісу. Палац мастацтваў, Мінск.
1999
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу, г. Пернік (Балгарыя).
  • Мастацкая галерэя Палаца мастацтваў горада Пернік.
  • Выстава віцебскіх мастакоў. Выставачная зала смаленскай арганізацыі Саюза мастакоў Расіі, г. Смаленск.
2000
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу, Глыбокае Віцебскай вобл.
  • Палац мастацтваў, Мінск.
  • Выстава «Мастакі Віцебскай вобласці». Палац мастацтваў, Мінск.
2001
  • Персанальная выстава. Гарадская выставачная зала, Орша.
2002
  • Выстава ўдзельнікаў Рэспубліканскага пленэру жывапісу, Лагойск Мінскай вобл.
  • Палац мастацтваў, Мінск.
  • Персанальная выстава. Віцебскі абласны краязнаўчы музей (Ратуша).
2003
  • Персанальная выстава. Мастацкая галерэя, Полацк.
  • Персанальная выстава. Гарадская выставачная зала, Орша.
2004
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу, Пернік (Балгарыя).
  • Мастацкая галерэя Палаца мастацтваў горада Пернік.
2005
  • Выстава Рэспубліканскага пленэру, прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, в. Дзевіна Аршанскага р-на.
  • Касцёл Сымона і Алены, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Віцебск;
  • Музей У. Караткевіча, г. Орша;
  • Гарадская выставачная зала, г. Наваполацк.
2006
  • Выстава рэспубліканскага пленэру, прысвечанага народнаму паэту Р. Барадуліну, Ушачы Віцебскай вобл.
  • Гарадская выставачная зала, Наваполацк; Цэнтр сучаснага мастацтва, Віцебск.
2007
  • Персанальная выстава, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння. Музей У. Караткевіча, Орша.
  • Персанальная юбілейная выстава. Палац мастацтваў, Мінск.
  • Персанальная юбілейная выстава. Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебск.
2008
  • Выставы Рэспубліканскага пленэру жывапісу, прысвечанага В. Быкаву, (в. Бычкі) у Віцебску, Мінску, Полацку, Оршы.
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу, г. Вязьма (Расія) у Вязьме, Смаленску, Оршы.
2009
  • Выстава ўдзельнікаў рэспубліканскага пленэру жывапісу «Нашчадкі Міхала Падалінскага».
  • Галерэя В. А. Грамыкі, Орша; Палац мастацтваў, Мінск.
  • Выстава ўдзельнікаў рэспубліканскага пленэру жывапісу памяці Я. Драздовіча у Мінску, Віцебску, Полацку, Оршы.
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу, прысвечанага гістарычным падзеям Айчыннай вайны 1812 года, Вязьма (Расія).
2010
  • Выстава ўдзельнікаў рэспубліканскага пленэру жывапісу памяці Эміліі Плятэр (Браслаў) у Полацку і Віцебску.
  • Выстава ўдзельнікаў абласнога пленэру жывапісу памяці І. Ф. Хруцкага.
  • Персанальная выстава жывапісу з творчых паездак па Балгарыі і Расіі. Галерэя В. А. Грамыкі г. Оршы.
2011
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу, прысвечанага гістарычным падзеям Айчыннай вайны 1812 года, Смаленск (Расія).
  • Персанальная выстава жывапісу да 40-годдзя творчай дзейнасці, Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі.
  • Персанальная выстава, Віцебскі мастацкі музей.
  • Выстава ўдзельнікаў абласнога пленэру жывапісу «Краявiды Берасцейшчыны» (Ляхавічы) у Ляхавічах і Брэсце.
2012
  • Персанальная выстава жывапісу, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння. Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі.
  • Персанальная выстава жывапісу. Віцебскі Мастацкі музей.
2013
  • Выстава творчага аб’яднаная «Традыцыя». Галерэя М. А. Савіцкага, Мінск.
  • Рэспубліканская мастацкая выстава, прысвечаная XXI з’езду Беларускага саюза мастакоў, Мінск.
2014
  • Рэспубліканская выстава «Традыцыя і сучаснасць», Мінск.
2015
  • Выстава творчага аб’яднання «Традыцыя» да 70-годдзя Вялікай Перамогі «Лічбы памяці».
  • Галерэя М. А. Савіцкага, Мінск; Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі.
  • Выстава ўдзельнікаў міжнароднага пленэру жывапісу «Гістарычныя месцы Смаленска», Смаленск (Расія).
  • Персанальная выстава графікі «З далёкіх 1970-х». Віцебскі мастацкі музей.
2016
  • III Усерасійская мастацкая выстава «Навука і космас на службе свету», прысвечаная 55-годдзю першага палёту чалавека ў космас, Смаленск (Расія).
  • Выстава творчага аб’яднання «Традыцыя» «Наш сучаснік». Палац мастацтваў, г. Мінск.
2017

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Крепак, Б. Николай Таранда. Живопись. Графика [Выяўленчы матэрыял] = Nikolay Taranda : альбом. — Каунас, 1997. — 151 с.
  • Таранда Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 535. — На беларус. і англ. мовах.
  • Таранда Мікалай Іванавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 107—108.
  • Фатыхава, Г. А. Таранда Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Цыбульский, М. Л. Таранда Николай Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 504.

Спасылкі правіць