Мікалай Ануфрыевіч Лоскі

рускі філосаф

Мікалай Ануфрыевіч Лоскі (руск.: Никола́й Ону́фриевич Ло́сский; 6 (18) лістапада 1870, м. Краслаўка Дынабургскага павета Віцебскай губерні, сучасны г. Краслава, Латвія — 24 студзеня 1965) — рускі філосаф і асветнік, адзін з пачынальнікаў інтуітывізму і персаналізму.

Мікалай Ануфрыевіч Лоскі
Дата нараджэння 24 лістапада (6 снежня) 1870[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1965(1965-01-24)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Vladimir Lossky[d]
Род дзейнасці філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце (1891-98), скончыўшы фізіка-матэматычны і гісторыка-філалагічны факультэты. Доктар філасофіі (1907). 3 1916 г. — прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1922 г. высланы за мяжу. Выкладаў ва ўніверсітэтах Прагі, Брно, Браціславы (да 1945). У 1946 г. пераехаў у ЗША (прафесар філасофіі Свята-Уладзіміраўскай духоўнай акадэміі ў Нью-Ёрку, 1947-50).

Светапогляд правіць

У аснову тэорыі пазнання М. Лоскага пакладзена сістэма т.зв. інтэгральнага інтуітывізму — любы прадмет пазнаецца шляхам інтуіцыі (інтэлектуальнай, пачуццевай, містычнай) у залежнасці ад характару аб'екта. У вучэнні аб быцці (анталогіі) зыходзіў з таго, што свет складаецца з мноства субстанцый — звышпрасторавых і звышчасавых ідэальных асоб, «субстанцыянальных дзеячаў», падобна паняццю манады Г. Лейбніца, якія звязаны паміж сабой і звышсусветным пачаткам (Богам) і ўтвараюць вышэйшую сферу свету — Царства Божае, або Царства гармоніі.

У сваіх этычных працах М. Лоскі развіваў анталагічную тэорыю каштоўнасцей, паводле якой абсалютныя каштоўнасці ўвасоблены ў «паўнаце быцця», у Богу; грамадства, у якім знікаюць уяўленні аб вышэйшых каштоўнасцях і ідэалах, становіцца арэнай неўтаймаванага эгаізму і маральнага хаосу, што вядзе да ўзаемнага непаразумення і бязлітаснасці, росту злачыннасці, духоўнаму збядненню ўнутранага свету асобы. На яго думку, у рамках маральнага прагрэсу, які падымае сусветныя істоты на больш высокія ступені дасканаласці, адбываецца і маральны рэгрэс — працэс аддалення ад Бога носьбітаў «сатанінскай прыроды»; у гісторыі адбываецца рух «ад нуля» ў бок абсалютнага дабра і адноснага зла, прамежкавых фаз на шляху прагрэсу да больш высокіх форм боскага дабра і справядлівасці.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Свобода воли. — Париж, 1927;
  • Избранное. — М., 1991;
  • Условия абсолютного добра. — М., 1991;
  • Чувственная, интеллектуальная и мистическая интуиция. — М., 1995.

Зноскі

  1. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  2. Православная энциклопедияМ.: Православная энциклопедия, 2000.
  3. Лосский Николай Онуфриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Nikolay Onufriyevich Lossky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Лоскі Мікалай Ануфрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 435. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.