Мікалай Апалінаравіч Ражанскі

вучоны

Мікалай Апалінаравіч Ража́нскі[1] (28 чэрвеня 188425 лістапада 1957) — рускі і савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі, прафесар (1921[2]), доктар медыцыны (1913), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1945), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1947[2]). Родны брат фізіка Д. А. Ражанскага.

Мікалай Апалінаравіч Ражанскі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1884(1884-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1957(1957-11-25) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія і фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук і акадэмік АМ СССР[d] (1945)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Пятровіч Паўлаў
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Кіеве. У 1902 годзе скончыў Кіеўскую класічную гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. За ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху быў арыштаваны. Пасля вызвалення быў высланы ў Маскву і пераведзены на вучобу ў Маскоўскі ўніверсітэт. Медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта скончыў у 1909 годзе і ў 1910—1912 гадах працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў лабараторыі І. П. Паўлава і ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу[3]. У 1913 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Материалы к физиологии сна» на ступень доктара медыцыны. У 1912—1916 гадах працаваў у Маскоўскім універсітэце. У 1914 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Англіі, у Кембрыджскай лабараторыі К. Лукаса, дзе прабыў некалькі месяцаў[3]. У 1915 годзе ў час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і працаваў хірургам у франтавых шпіталях. У 1916 годзе М. А. Ражанскі прызначаны прыват-дацэнтам кафедры фізіялогіі Варшаўскага ўніверсітэта, эвакуіраванага ў Растоў-на-Доне. З 1917 года таксама выкладаў на Гарадскіх жаночых курсах. Пасля аб’яднання ў 1920 годзе жаночых курсаў з медыцынскім факультэтам ўніверсітэта і ўтварэння Медыцынскага інстытута М. А. Ражанскі быў абраны прафесарам фізіка-матэматычнага факультэта Данскога ўніверсітэта, а ў 1921 годзе прафесарам кафедры нармальнай фізіялогіі медыцынскага факультэта (у далейшым — Растоўскага медыцынскага інстытута). У 1928—1933 гадах адначасова працаваў у Навукова-даследчым інстытуце працы, 1930—1941 гадах — у Навукова-даследчым інстытуце харчавання, у 1939—1941 — у Навукова-даследчым педыятрычным інстытуце[3]. У 1952—1954 гадах М. А. Ражанскі займаўся стварэннем фізіялагічнай лабараторыі на базе Навукова-даследчага педыятрычнага інстытута. З 1954 года зноў працаваў у Растоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце[3].

Памёр М. А Ражанскі 25 лістапада 1957 года ў час працы ў сваёй лабараторыі.

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

М. А. Ражанскаму належаць навуковыя працы па агульнай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання, кровазвароту, сну, функцыях падкоркавых структур галаўнога мозга і іх ролі ў вышэйшай нервовай дзейнасці. Займаўся вывучэннем асноўных біялагічных рэфлексаў і распрацаваў класіфікацыю безумоўных рэфлексаў па іх біялагічным значэнні. Аўтар больш за 250 публікацыяй і 3 манаграфій[3].

Сярод апублікаванага:

  • Практические занятия по физиологии животных. — М., 1932;
  • Очерки по физиологии нервной системы. — Л.: Медгиз. Ленингр. отд-ние , 1957.

Пад кіраўніцтвам М. А. Ражанскага падрыхтаваны і абаронены 14 доктарскіх і больш за 20 кандыдацкіх дысертацый. Быў стваральнікам у 1924 годзе Фізіялагічнага навуковага таварыства ў Растове-на-Доне[2]. Уваходзіў у склад Праўлення і займаў пасаду старшыні Цэнтральнага Савета Усесаюзнага таварыства фізіёлагаў[2]. Абіраўся дэпутатам Растоўскага гарадскога Савета дэпутатаў[3][2].

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

На адміністрацыйным будынку Растоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Ражанскі Мікалай Апалінаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Большая медицинская энциклопедия. В 30-и т. / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 22. (руск.)

Спасылкі правіць