Мікалай Георгіевіч Адонц

Мікалай Георгіевіч Адонц (Нікагаяс Тэр-Аветыкян) (арм.: Նիկողայոս Ադոնց (Տէր-Աւետիքեան); 22 студзеня 187127 студзеня 1942) — расійскі візантыст і арменавед[4], грамадскі дзеяч, гісторык.

Мікалай Георгіевіч Адонц
арм.: Նիկողայոս Գևորգի Ադոնց
руск.: Николай Георгиевич Адонц
Род дзейнасці гісторык, армяніст, візантыніст, філолаг
Дата нараджэння 10 (22) студзеня 1871[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1942(1942-01-27)[2][3] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 студзеня 1871 года ў сям'і сельскага святара Брнакот Зангезурскага павета Арменіі.

Адукацыя правіць

Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай прыходскай і Тацеўскай манастырскай школе. Потым працягнуў навуку ў Эчміядзінскай семінарыі і 2-й рускай класічнай гімназіі Тыфліса (1892-94).

У 1899 годзе скончыў факультэт усходніх моў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта з залатым медалём.

У 1899-1902 гадах спецыялізаваўся ў вобласці візанталогіі ва ўніверсітэтах Мюнхена, Сарбоны і Оксфарда. У Мюнхене ён наведваў семінар Карла Крумбахера, а ў Парыжы наведваў лекцыі Шарля Дыля. У 1902 годзе Адонц вярнуўся ў Пецярбург, дзе пачаў рыхтавацца да экзамену для атрымання ступені магістра армянскай літаратуры. У 1908 годзе выйшла яго найболей значная праца «Арменія ў эпоху Юстыніяна. Палітычны стан на глебе нахарарскага ладу».

У 1909 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені магістра, а ў 1916 годзе — доктара філалогіі, у тым жа годзе быў абраны прафесарам кафедры армянскай і грузінскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Дзейнасць правіць

З пачатку 1915 года працаваў у «Армянскім камітэце» Петраграда, браў удзел у месцаванні заходне-армянскіх уцекачоў і сірот, аказанні ім матэрыяльнай і маральнай падтрымкі.

Улетку 1916 года ў складзе навуковай экспедыцыі М. Я. Мара камандзіруецца ў вызваленыя раёны Муш і Эрзурум.

У 1917 годзе кіраваў археалагічнай экспедыцыяй у Ван.

У 1920 годзе з'ехаў за мяжу, жыў у Еўропе: у Лондане, потым у Парыжы (1921-1931) і ў Бруселі1931 да сваёй смерці). З 1930 года і датуль, пакуль у 1940 годзе ўніверсітэт не спыніў сваю дзейнасць, Адонц кіраваў кафедрай армяністыкі ў Брусельскім Вольным універсітэце  (англ.).

Памёр 22 студзеня 1942 года ў Бруселі.

Працы правіць

  • Адонц Н. Г. Армения в эпоху Юстиниана. — 2 изд. — Ереван: Изд-во Ереванского Университета, 1971. — 526 с.
  • Nikoghayos Adonts. Samuel l'Arménien, roi des bulgares. Bruxelles: Palais des Académies, 1938, 63 p. [reprinted in: Études Armeno-Byzantines. Calouste Gulbenkian Foundation. Lisbon, 1965, p. 347 – 407. Distributor: Livraria Bertrand]

Зноскі

  1. а б в Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. Адонц Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Nicolas Adontz // AlKindi
  4. Карен Юзбашян - "Адонц, Николай Георгиевич." - Армянская советская энциклопедия. т.1 . 1974, стр. 77.

Спасылкі правіць