Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі

Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі (18 снежня 1883, Белая Царква, цяпер Кіеўская вобласць — 23 жніўня 1968, Масква) — беларускі і расійскі савецкі мастак-манументаліст, жывапісец, графік. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча»[1]. Бацька быў падпалкоўнікам імператарскай арміі.

Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі
Фатаграфія
Партрэт М. Г. Бонч-Асмалоўскага пэндзля Льва Альпяровіча, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Дата нараджэння 6 снежня (18 снежня) 1883(1883-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1968(1968-08-23) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэт, жанравы жывапіс, ню
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Мінск. Рака Свіслач» (1901, графіка), «Яўрэйка» (1918)
Заступнікі А. В. Шчусеў, І. У. Жалтоўскі, Я. Я. Лансерэ
Уплыў Каровін С. А., Малюцін С. В., Фернан Кармон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1902—1905 гадах вучыўся жывапісу ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства, у выкладчыкаў С. А. Каровіна і С. В. Малюціна. У 1906—1908 гадах працягваў навучанне ў Парыжы, у прыватнай школе Фернана Кормона, пасля чаго вярнуўся жыць у Маскву.

Займаўся жанравым, пейзажным, партрэтным жывапісам, маляваў аголеную натуру. У 1908—1920 гадах вёў выкладчыцкую дзейнасць у мастацкіх студыях Масквы. Вядомы наступныя яго працы:

С 1912 года актыўна ўдзельнічаў у мастацкіх выставах:

  • Вясенняя выстаўка ў залах Імператарскай Акадэміі мастацтваў, Санкт-Пецярбург
  • Выстаўка Маскоўскага таварыства мастакоў (1916)
  • Выстаўка мастацкай індустрыі ў галерэі «Лемерсье» (Масква, 1916)

Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі таксама працягваў мастацкую дзейнасць.

У 1923-м стварыў мастацкае пано для Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выставе ў Маскве. У 1925 годзе прымаў удзел у выставе групы «АБМА» («Аб'яднанае мастацтва») у Маскве.

З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З'яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Упраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра»[2]. Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры: «Дэман» М. Ю. Лермантава, а таксама казкі А. С. Пушкіна і П. П.Яршова Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер А. П. Барадзіна, М. А. Рымскага-Корсакава, А. М. Сярова.

4 красавіка 1936 года быў арыштаваны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі». 29—31 ліпеня 1936 года быў прысуджаны да пяці гадоў папраўча-працоўнага лагера з пазбаўленнем у правах на 3 гады. 1 жніўня 1936 года прысуд уступіў у сілу. Мікалай Георгіевіч быў этапаваны ў Карэлію, у Сегежлаг.

За вызваленне М. Г. Бонч-Асмалоўскага хадайнічалі акадэмікі А. В. Шчусеў, А. І. Лакціонаў, І. У. Жалтоўскі, а таксама вядомыя скульптары і мастакі - А. Н. Бенуа, С. Т. Канёнкаў, П. Д. Корын, Я. Я. Лансерэ, У. Я. Татлін. 5 красавіка 1941 М. Г. Бонч-Асмалоўскі быў вызвалены і высланы ў Паўночны край. Пасля вызвалення з ссылкі пасяліўся ў Новасібірску і працягнуў працаваць мастаком-тэхнолагам. У 1947 годзе прымаў удзел у перасоўнай Сібірскай міжабласной мастацкай выставе (Новасібірск, Краснаярск, Іркуцк, Бійск, Томск, Омск). У 1960-х гадах вярнуўся ў Маскву, дзе і памёр у 1968 годзе ва ўзросце 84 – х гадоў.

Сям'я правіць

Першая жонка — Антаніна Антонаўна Камоцкая

Другая жонка — Е. У. Бонч-Асмалоўская

Сын - А. М. Бонч-Асмалоўскі

Творчасць правіць

Творчасць М. Г. Бонч-Асмалоўскага прадстаўлена ў расійскіх музейных калекцыях - Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, ДМВМ імя А. С. Пушкіна. Некаторыя творы графікі захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва.

Зноскі

  1. Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  2. ARTinvestment.RU. Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич

Літаратура правіць