Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў

Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў (руск.: Никола́й Константи́нович Черка́сов, 1903 — 1966) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1947). Лаўрэат Ленінскай (1964) і пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1950, 1951 — двойчы).

Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў
Дата нараджэння 14 (27) ліпеня 1903[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1966(1966-09-14)[3][4][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр, палітык, акцёр
Кірунак Realism[d] і сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0003540
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыгуначнага служачага. Скончыў Інстытут сцэнічных мастацтваў (1926).

З 1919 года — артыст-міміст Петраградскага Марыінскага тэатра оперы і балета, Вялікага драматычнага тэатра і іншых тэатраў, у 1926—1929 — акцёр Ленінградскага ТЮГа, у 1929—1931 гадах — артыст Ленінградскага і Маскоўскага мюзік-холаў, у 1931—1933 гадах — Ленінградскага перасоўнага тэатра «Камедыя», у 1933—1965 гадах — Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна.

У 1926—1929 гадах Чаркасаў выступаў на сцэне Свабоднага тэатра сумесна з Пятром Бярозавым і Барысам Чырковым у папулярным эстрадным нумары «Пат, Паташон і Чарлі Чаплін», які быў выкарыстаны ў фільме «Мой сын» (1928), а потым паўтораны ў «Канцэрце на экране» (1940).

Памёр 14 верасня 1966 года. Пахаваны ў Ленінградзе ў некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.

Фільмаграфія правіць

Бібліяграфія правіць

  • В Индии. — Л.: Советский писатель, 1952. — 148 с.
  • Записки советского актёра. — М.: Искусство, 1953. — 392 с.
  • Четвёртый Дон Кихот. — Л.: Советский писатель, 1958. — 156 с.
  • В театре и в кино. — М.: Детская литература, 1973. — 144 с. — (В мире прекрасного).
  • Литературное наследие. Воспоминания. Письма. — М., 1976.

Зноскі правіць

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б в Черкасов Николай Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Nikolai Konstantinowitsch Tscherkassow // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • С. Ц. Черка́сов, Николай Константинович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 836—738. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)