Мікалай Канстанцінавіч Шут

Мікалай Канстанцінавіч Шут (30 снежня 1916 — 30 сакавіка 1977) — лётчык-знішчальнік, маёр, Герой Савецкага Саюза.

Мікалай Канстанцінавіч Шут
Дата нараджэння 30 снежня 1916(1916-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1977(1977-03-30) (60 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19381949
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 30 снежня 1916 ў вёсцы Плешчаніцы Мінскай губерні[1] у сям’і служачага. Скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу металістаў, аўташколу ў Бабруйску і рабфак пры Мінскім медыцынскім інстытуце. З 1936 г. працаваў на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Скончыў Мінскі аэраклуб. У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У тым жа годзе, скончыўшы Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, стаў лётчыкам-знішчальнікам.

У 1939 годзе быў накіраваны на Далёкі Усход. На знішчальніку І-16 удзельнічаў у паветраных баях у раёне ракі Халхін-Гол.

Вялікая Айчынная вайна правіць

Са снежня 1941 года ваяваў на Крымскім, з мая 1942 года — на Паўднёвым, з сакавіка 1943 года — на Варонежскім, з ліпеня 1943 года — на Стэпавым, з кастрычніка 1943 года — на 2-м Украінскім, з ліпеня 1944 года — на 1-м Украінскім франтах.

Першыя паветраныя баі правёў на Керчанскім паўвостраве ў якасці камандзіра звяна. Летам 1943 года старшы лейтэнант Шут камандаваў эскадрылляй 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка.

Да верасня 1943 года памочнік камандзіра 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе 203-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га Штурмавога Авіяцыйнага Корпуса 5-й Паветранай Арміі Стэпавага фронту старшы лейтэнант Шут зрабіў 315 баявых вылетаў, правёў 86 паветраных баёў, асабіста збіў 14 і ў групе 1 самалёт праціўніка[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старэйшаму лейтэнанту Шут Мікалаю Канстанцінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2][3].

Вялікую Айчынную вайну скончыў у небе Берліна і Прагі.

Савецка-японская вайна правіць

У жніўні-верасні 1945 года ўдзельнічаў у савецка-японскай вайне. Ваяваў на 1-м Далёкаўсходнім фронце, быў памочнікам камандзіра 281-га асобнага транспартнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе. Удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай аперацыі  (руск.)[4].

Пасляваенны час правіць

У 1945 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. Камандаваў авіяэскадрылляй ВПС на Далёкім Усходзе. З 1947 года — намеснік камандзіра авіяэскадрыллі (Закаўказская  (руск.) і Адэская ваенныя акругі). З мая 1949 года маёр М. К. Шут — у запасе. У 19501959 гадах жыў у Беларусі — у вёсцы Пухавічы, працаваў загадчыкам клубам. Затым пераехаў у Малдову ў горад Ціраспаль, працаваў шафёрам.

Памёр 30 сакавіка 1977 года. Пахаваны на могілках «Далёкія» у Ціраспалі.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

У Ціраспалі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою.

Зноскі

  1. Цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць
  2. а б в Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
  4. Герои страны: Шутт Николай Константинович.
  5. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  6. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».

Літаратура правіць

  • Бодрихин Н. Г. Советские асы. — М.: ЗАО КФК «ТАМП», 1998.
  • Быков М. Ю. Асы Великой Отечественной. — М.: «Яуза; ЭКСМО», 2007.
  • Красовский С. А. Жизнь в авиации. — Минск: Беларусь, 1978.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць

Мікалай Канстанцінавіч Шут на сайце «Героі краіны»