Мікалай Карнілавіч Васількоў

Мікалай Карнілавіч Васілько́ў (6 мая 1902, г. Віцебск — 4 ліпеня 1973) — генерал-лейтэнант артылерыі (1954)[1].

Мікалай Карнілавіч Васількоў
Дата нараджэння 6 мая 1902(1902-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1973(1973-07-04) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў корпусам СПА
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія правіць

Скончыў Ваенна-тэхнічную акадэмію імя Дзяржынскага  (руск.) ў 1931. У Чырвонай Арміі з 1918 год. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1934—1936 гг. выкладчык і начальнік лабараторыі Ваеннай артылерыйскай акадэміі імя Дзяржынскага[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны на Сталінінградскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, Паўднёвым, 1-м Беларускім франтах: камандзір асобнай брыгады, корпуса СПА[1].

З 1945 года на адказных пасадах у войсках СПА краіны. У 1959—1962 гг. намеснік начальніка Ваеннай каманднай акадэміі СПА  (руск.)[1].

Зноскі

  1. а б в г Васильков Николай Корнилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Літаратура правіць