Мікалай Мікалаевіч Гэ

Мікалай Мікалаевіч Гэ (руск.: Никола́й Никола́евич Ге, 1831, Варонеж-1894) — рускі жывапісец.

Мікалай Мікалаевіч Гэ
руск.: Николай Ге
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 (27) лютага 1831[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) чэрвеня 1894[1] (63 гады) ці 2 (14) чэрвеня 1894[1] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Zoya Ge[d] і Anna Petrovna Ge[d][3]
Дзеці Q26769508? і Q28243766?
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак рускі сімвалізм[d]
Уплыў на Іван Пятровіч Пранішнікаў[d] і Alexander Kurinny[d]
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850-57) у П. В. Басіна. У 1857-59 гадах працаваў у Рыме, у 1860-69 у Фларэнцыі. Жыў у Пецярбургу (з 1870) і на хутары ў Чарнігаўскай губерні (з 1876). У раннім перыядзе прасочваецца ўплыў К. П. Брулова і А. А. Іванава. У 1860-я гг. творчасць Гэ прасякнута евангельскімі матывамі («Тайная вячэра», 1863, Рускі музей; «Вестуны ўваскрасення», 1867, Траццякоўская галерэя). Вярнуўшыся з Італіі, Гэ збліжаецца з мастакамі-перасоўнікамі. Звяртаецца да гістарычнага жывапісу — карціна «Пётр I дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе» (1871 г., Траццякоўская галерэя). З пачатку 1880-х гг. Гэ вяртаецца да евангельскіх тэм: «Што такое праўда?», 1890, і «Галгофа», 1893, абедзве — у Траццякоўскай галерэі. Для партрэтаў пэндзлю Мікалая Гэ характэрныя немудрагелістасць і строгасць каляровых і кампазіцыйных рашэнняў, імкненне перадаць багацце і складанасць духоўнага жыцця чалавека (партрэты А. І. Герцэна, 1867, і Л. М. Талстога, 1884, — абодва ў Траццякоўскай галерэі).

Зноскі