Мікалай Мікалаевіч Олешаў

Мікала́й Мікала́евіч О́лешаў, або Але́шаў (руск.: Николай Николаевич Олешев; 8 (21) верасня 1903[1], Пашахонне, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя2 лістапада 1970, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — савецкі военачальнік Другой сусветнай вайны, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (1945).

Мікалай Мікалаевіч Олешаў
руск.: Николай Николаевич Олешев
Дата нараджэння 8 (21) верасня 1903(1903-09-21)
Месца нараджэння Пашахонне, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 2 лістапада 1970(1970-11-02) (67 гадоў)
Месца смерці Рыга, Латвійская ССР, СССР
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў Савецкая армія
Гады службы 19181969
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 371-я стралковая дывізія
36-ы стралковы корпус
113-ы стралковы корпус
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За адвагу» Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За перамогу над Японіяй»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За Перамогу над Японіяй»
Медаль «За Перамогу над Японіяй»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 (21) верасня 1903 г. у горадзе Пашахонне (па іншых дадзеных — у Яраслаўлі) Яраслаўскай губерні ў сям’і капельмайстара артылерыйскага палка (па афіцыйных дакументах — у сям’і рабочага). Па нацыянальнасці з’яўляўся рускім. Скончыў царкоўна-прыходскае вучылішча і ў 1917 г. — кадэцкі корпус у Маскве.


Служба да Вялікай Айчыннай вайны правіць

У лістападзе 1918 г. сышоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. У гады Грамадзянскай вайны юны чырвонаармеец служыў пры Яраслаўскім ваенным шпіталі, з мая 1920 г. па лістапад 1921 г. быў справаводам 283-га палявога шпіталя 13-й арміі Паўднёвага фронту. З лістапада 1921 г. служыў у органах ваеннай контрразведкі: супрацоўнік і ўпаўнаважаны Асаблівага аддзела УНК/ДПУ 18-й Яраслаўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

У верасні 1923 г. быў залічаны курсантам Цвярской кавалерыйскай школы імя Камінтэрну. Пасля сканчэння вучобы ў жніўні 1926 г. чырвоны камісар Олешаў быў накіраваны для праходжання службы ў войскі ДПУ/АДПУ/НКУС. Службу праходзіў у пагранічных часцях у Заходняй Сібіры і Прымор’і. З кастрычніка 1926 г. — памочнік начальніка і начальнік заставы, памочнік каменданта пагранічнага атрада па страявой частцы і начальнік манеўранай групы 51-га Троіцава-Саўскага (Градзекоўскага) пагранічнага атрада. З мая 1932 г. — памочнік начальніка манеўранай групы, старэйшы ўпаўнаважаны 54-га Нярчынскага пагранічнага атрада войскаў АДПУ. Са жніўня 1935 г. — начальнік палкавой школы малодшага начальніцкага складу 7-га кавалерыйскага палка войскаў НКУС Забайкальскай акругі. Са студзеня 1938 г. — начальнік 2-га аддзялення і часова выконваючы пасаду начальніка штаба 64-га Мангуцкага пагранічнага атрада. Са снежня 1939 г. — начальнік 1-га аддзялення штаба Кіравання пагранічных войскаў НКУС Забайкальскай акругі. У 1937 г. далучыўся да УКП(б).

У канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў неаднаразова, у тым ліку і на правах камандзіра зводнага пагранічнага эскадрона, удзельнічаў у баях з атрадамі Белай Арміі, якія рэгулярна арганізоўвалі напады з Маньчжурыі на савецкую тэрыторыю. За адвагу і тактычнае майстэрства быў узнагароджаны імянным падарункам ад Калегіі АДПУ — сярэбраным гадзіннікам з надпісам: «За бязлітасную барацьбу з контррэвалюцыяй ад калегіі АДПУ». У 19301931 гг. таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць узброеных фарміраванняў у Забайкаллі.

У ліпені 1940 г. маёр Олешаў быў пераведзены ў штаб Упраўлення пагранічных войскаў НКУС Кіеўскай акругі ў горад Кіеў начальнікам аддзялення, а праз месяц — у горад Львоў на пасаду начальніка 2-га аддзялення 1-га аддзела Украінскай акругі. У 1941 г. завочна скончыў першы курс Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.

Вялікая Айчынная вайна правіць

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў у Заходняй Украіне. Быў начальнікам штаба зводнага пагранічнага атрада Паўднёва-Заходняга фронту. Падчас адступлення аб'яднаў вакол сябе дробныя падраздзяленні пагранічнікаў, якія адбіліся ад сваіх часцей. Зводны атрад прайшоў з баямі па маршруце: ПраскураўВінніцаБелая Царква — і выйшаў з акружэння. У далейшым маёр Олешаў ваяваў на Заходнім фронце, удзельнічаў у абароне горада Белы.

У лютым 1942 года прызначаны камандзірам 371-й стралковай дывізіі 30-й арміі Калінінскага фронту. Удзельнік шматлікіх наступальных і абарончых аперацый Ржэўскай бітвы. Першая буйная баявая задача, якую яму прыйшлося вырашаць на пасадзе камдыва і з якой ён паспяхова справіўся — прабіць калідор для савецкіх часцей, якія апынуліся ў акружэнні пад Ржэвам. 14 лютага 1943 года Олешаву было прысвоена званне «генерал-маёр».

З мая 1943 года — камандзір 36-га стралковага корпуса 31-й арміі Заходняга (з 24 красавіка 1944 года — 3-га Беларускага) фронту. На гэтай пасадзе адзначыўся ў баях летам-восенню 1943 года па вызваленні гарадоў Ярцава і Смаленска ў Смаленскай наступальнай аперацыі. Летам 1944 года корпус Олешава ўдзельнічаў у Беларускай наступальнай аперацыі, у баях за вызваленне гарадоў Дуброўны і Оршы.

3 ліпеня 1944 года распараджэннем камандуючага 31-й арміяй генерала-палкоўніка Васіля Васільевіча Глаголева быў прызначаны першым ваенным камендантам толькі што вызваленай сталіцы Беларусі — горада Мінска. За дзесяць сутак, на працягу якіх Олешаў займаў гэту пасаду, у Мінску ўдалося расчысціць ад цагляных завалаў многія вуліцы, зняць і абясшкодзіць тысячы мін, акрамя таго, тут былі адноўлены электрастанцыя і водазабеспячэнне.

4 ліпеня 1944 года генерал-маёр Олешаў быў прызначаны камандзірам 113-га стралковага корпуса 39-й арміі 3-га Беларускага фронту, з якім прайшоў да канца вайны. Корпус пад яго кіраваннем паспяхова змагаўся ў Прыбалтыцы (Каўнаская, Мемельская аперацыі) і Усходняй Прусіі (Гумбінен-Гольдапская, Усходне-Пруская аперацыі). Падчас Мемельскай наступальнай аперацыі корпус 9 кастрычніка 1944 года, дзейнічаючы ў авангардзе 39-й арміі, авалодаў горадам Шмаленінгкен-Віткемен.

Падчас Усходне-Прускай стратэгічнай наступальнай аперацыі 113-ы стралковы корпус разам са ўсёй 39-й арміяй зноў вёў баявыя дзеянні ў складзе войскаў 3-га Беларускага фронту. Корпус адзначыўся ў баях за горад Тыльзіт і яго наваколле, за што на падставе загада Вярхоўнага Галоўнакамандуючага атрымаў ганаровае найменне «Тыльзіцкі». За ўдзел у штурме сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 5 мая 1945 года камандзіру корпуса было нададзена чарговае воінскае званне «генерал-лейтэнант».

Пасля сканчэння баявых дзеянняў у Еўропе 113-ы стралковы корпус у складзе 39-й арміі быў перакінуты на ўсход і ўвайшоў у склад Забайкальскага фронту. Падчас савецка-японскай вайны з 9 жніўня 1945 года корпус, які ўзначальваў генерал-лейтэнант Олешаў, перайшоў у наступленне. Ён імкліва фарсіраваў хрыбет Вялікага Хінгана, за 15 дзён няспынных баёў прасунуўся наперад на 950 км, пры гэтым вызваліўшы кітайскія гарады Ваньемяа, Ляаян, Сыпін і Мукдэн. Падраздзяленнямі корпуса былі ўзяты ў палон каля 2500 салдат і афіцэраў праціўніка і захопленыя багатыя трафеі. Корпус атрымаў другое воінскае ганаровае найменне — «Мукдэнскі». Пасля гэтага корпус стаў мець афіцыйную назву «113-ы стралковы Тыльзіцка-Мукдэнскі Чырванасцяжны корпус».

На ўсім працягу баявых дзеянняў генерал-лейтэнант Олешаў выяўляў выключныя мужнасць і энергію, умела кіраваў сваімі і падначаленымі яму войскамі, добра распрацаваў і арганізаваў узаемадзеянне ўсіх родаў войскаў. Ён знаходзіўся пастаянна перад войскамі і ўмелым ды рашучым дзеяннем забяспечваў бліскучае выкананне пастаўленай перад корпусам баявой задачы, пры гэтым меў вельмі нязначныя страты ў асабовым складзе сваіх войскаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўмелае кіраванне корпусам, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з японскімі мілітарыстамі і выяўленыя падчас гэтага мужнасць і гераізм генералу-лейтэнанту Олешаву Мікалаю Мікалаевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8747).


Зноскі

  1. Даты ў артыкуле прыведзены па старым і новым стылі, калі падзеі адносяцца да дарэвалюцыйнага перыяду і Грамадзянскай вайны ў Расіі, таму што ў Расійскай імперыі і на Белым Поўдні выкарыстоўваўся стары стыль.