Мікалай Міхайлавіч Арнольд

энтамолаг

Мікалай Міхайлавіч Арнольд (1832, Юр’евец, Кастрамская губерня — 1899, Вісбадэн) — энтамолаг Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі сучасных Беларусі і Расіі.

Мікалай Міхайлавіч Арнольд
Дата нараджэння 1832
Месца нараджэння
Дата смерці 1899
Месца смерці
Дзеці Іван Мікалаевіч Арнольд
Род дзейнасці настаўнік, энтамолаг
Навуковая сфера энтамалогія
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені з імператарскай каронай

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Юр'еўцы Кастрамской губерні. Вучыўся спачатку ў Кастрамской гімназіі  (руск.), потым у Санкт-Пецярбургскім універсітэце Пасля яго заканчэння, па разраду камеральных навук, заняў па прапанове апекуна Санкт-Пецярбургскай акругі графа І. А. Мусіна-Пушкіна месца выкладчыка натуральнай гісторыі ў Магілёўскай класічнай гімназіі (1853)[1]. Потым паслядоўна займаў пасады інспектара Магілёўскай гімназіі (1862), дырэктара Віцебскай гімназіі, дырэктара Магілёўскай гімназіі, дырэктара Курскага рэальнага вучылішча (1875), а з 1876 па 1899 год быў дырэктарам Горы-Горацкіх навучальных устаноў. В 1899 годзе па стане здароўя выйшаў у адстаўку і паехаў на лячэнне ў г. Вісбадэн, дзе ў ноч на 17 мая памёр ад кровазліцця ў мозг[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Укладальнік каталогаў насякомых якія жывуць на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Найбуйнейшая калекцыя М. М. Арнольда, якая прадстаўляе цвердакрылых паўднёвага ўсходу Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя, добра захавалася і знаходзіцца ў ЗІН РАН  (руск.).

Працы правіць

  • Каталог насекомых Могилевской губернии [Микроформа] = Catalogus insectorum provinciae Mohileviensis / составлен Н. Арнольдом. — Минск, 1976

Зноскі