Мікалай Міхайлавіч Забаўскі

Мікалай Міхайлавіч Забаўскі (10 лістапада 1953, Мар’іна Горка — 13 чэрвеня 2017) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2011).

Мікалай Міхайлавіч Забаўскі
Дата нараджэння 10 лістапада 1953(1953-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2017(2017-06-13) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[1], палітычная гісторыя[d][1] і гісторыя культуры[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2000)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2011)
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

У 1979 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1987—1991 — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, 1991—1993 — навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў).

У 2002—2004 гадах — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі культуры факультэта беларускай філалогіі і культуры, у 2004—2015 — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ ім. М.Танка.

З’яўляўся членам Саветаў па абароне дысертацый пры БДПУ і БДУ, рэдакцыйных калегій навукова-метадычных часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Весці БДПУ».

Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя і паспяхова абароненыя 2 доктарскія і 3 кандыдацкія дысертацыі.

Аўтар 3 манаграфій, 19 навукова-метадычных і 112 навуковых прац[2].

Зноскі

Спасылкі правіць