Мікалай Нілавіч Бурдэнка

Мікалай Нілавіч Бурдэнка (26 красавіка (8 мая) 1876, вёска Каменка, Ніжнеломаўскі павет, Пензенская губерня, Расійская Імперыя — 11 лістапада 1946, Масква, СССР) — рускі і савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі. Выпускнік, пазней прафесар Юр’еўскага універсітэта. Ганаровы член Лонданскага каралеўскага таварыства хірургаў і Парыжскай акадэміі хірургіі.

Мікалай Нілавіч Бурдэнка
Николай Нилович Бурденко
Дата нараджэння 22 мая (3 чэрвеня) 1876[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1946(1946-11-11)[2][3] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці нейрахірург, ваенны, пісьменнік-дакументаліст, хірург, палітык
Навуковая сфера нейрахірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук і доктар навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Q109485124? і Серафіма Сямёнаўна Брусава
Вядомы як савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За перамогу над Японіяй»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У якасці ўрача прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, дзе выявіў сябе як буйны арганізатар медыцынскай службы рускай арміі. З 1937 — галоўны хірург-кансультант Савецкай Арміі. Арганізатар і першы прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР1944). Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Бурдэнка ахоплівае шэраг буйнейшых раздзелаў хірургіі і сумежных з ёй абласцей: распрацоўка пытанняў патагенезу і лячэння шоку; вывучэнне працэсаў у нервовай сістэме пры аперацыйным умяшанні і вострых траўмах; даследаванне мазгавых з’яў пры пухлінах і траўмах ЦНС; працы па ваенна-палявой хірургіі.

Метады аперацый, названыя імем Бурдэнкі правіць

Вядомыя метады правядзення хірургічных аперацый, названыя імем Бурдэнкі[4]:

Метад Бурдэнкі — закрыццё пашкоджання ў сценцы верхняга сагітальнага сінуса з выкарыстаннем лоскута з вонкавага лістка цвёрдай абалонкі галаўнога мозгу.

Васкулярызацыя печані па Бурдэнка — падшыванне вялікага сальніка да фібрознай абалонкі печані для паляпшэння яе кровазабеспячэння.

Аперацыя Бурдэнкі -

  1. Пры пашкоджанні плечавага спляцення: накладанне анастамозу паміж дыяфрагмальным і скурна-цягліцавым або сярэднім нервам
  2. Ампутацыя пашкоджанай анаэробнай інфекцыяй канечнасці без накладання жгута, з перавязкай сасудаў на месцы перасячэння косці і пакіданнем раны адкрытай.
  3. Ампутацыя канечнасці c гемастазам сасудзістай сеткі нерваў (апрацоўкай куксы нерва 5 % растворам фармаліну ці 96 % спіртам) для папярэджання боляў.

Зноскі

Спасылкі правіць