Мікалай Пракопавіч Мельнікаў

вучоны ў галіне будаўнічай механікі

Мікалай Пракопавіч Ме́льнікаў[1] (20 снежня 190820 чэрвеня 1982) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі і тэорыі формаўтварэння металічных канструкцый, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979).

Мікалай Пракопавіч Мельнікаў
Дата нараджэння 7 (20) снежня 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1982(1982-06-20) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у вёсцы Быкі (сучасная вёска Знамя ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1933 г. працаваў у інстытуце «Гипростальмост» у Маскве. З 1944 года на пасадах упраўляючага маскоўскім аддзяленнем, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара Дзяржаўнай праектнай канторы «Стальканструкцыя». З 1944года М. П. Мельнікаў на пасадзе дырэктара трэста «Праектстальканструкцыя» (сучасны Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут металаканструкцый імя М. П. Мельнікава). У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1962 годзе — доктарскую. У 1976 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.

Памёр М. П. Мельнікаў 20 чэрвеня 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

М. П. Мельнікаву належаць працы па формаўтварэнню і кампаноўцы металаканструкцый розных галін прамысловасці і гаспадаркі, стальных канструкцый ядзерных рэактараў і метадах іх разліку, шматслойных звышмагутных сферычных пасудзін ціску і інш. Займаўся пытаннямі аўтаматызаванага праектавання металаканструкцый.

Аўтар больш за 130 навуковых прац.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць