Мікалай Пятровіч Зайчанка

Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009).

Мікалай Зайчанка
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
24 снежня 2003 — 4 снежня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Пераемнік Мікалай Снапкоў
Нараджэнне 1948
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Прафесія інжынер-эканаміст
Дзейнасць эканаміст, інжынер
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага края (Расія). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута.

У 1981—1994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомплана БССР.

У 1994—1996 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 1996—1997 гадах — намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2003 гадах — першым намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2003 года — 4 снежня 2009 года [1] — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2].

Цікавая інфармацыя правіць

У 2008 годзе аналітычны цэнтр «Стратэгія» прызнаў «Цытатай года» лютаўскае выказванне міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі:

«Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць змененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць