Мікалай Станіслававіч Кішка

кашталян троцкі, падскарбі вялікі літоўскі

Мікалай Кішка (? — 31 мая 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Мікалай Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Вялікі падскарбі літоўскі
1640 — 1644
Папярэднік Мікалай Трызна
Пераемнік Гедэон Міхал Трызна
Нараджэнне каля 1588[1]
Смерць 23 сакавіка 1644(1644-03-23) ці 31 сакавіка 1644(1644-03-31)[2]
Род Кішкі
Бацька Станіслаў Станіслававіч Кішка[d]
Маці Альжбета з Сапегаў[d]
Жонка Барбара з Радзівілаў[d][3] і Алена з Леснявольскіх[d][1]
Дзеці няма
Дзейнасць палітык

Ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1627, кашталян троцкі з 1636, падскарбі вялікі літоўскі з 1640, староста магілёўскі ў 1644, быў таксама старостам ваўкавыскім і вількамірскім.

Валодаў Іўем, дзе ў 1631 перабудаваў Петрапаўлаўскі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардынцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманне — па 200 злотых.

Шлюб і дзеці правіць

Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Януша, Крыштафа і Станіслава.

Быў двойчы жанаты: першы раз з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага літоўскага маршалка Альбрэхта Радзівіла, а пасля з Аленай з Леснявольскіх. Дзяцей не пакінуў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць