Мікалай Сямёнавіч Казлоў

вучоны

Мікалай Сямёнавіч Казло́ў[2] (17.5.1907, Цвер, Расія — 4 красавіка 1993, Мінск) — беларускі хімік-арганік. Прафесар (1933), доктар хімічных навук (1935). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).

Мікалай Сямёнавіч Казлоў
Дата нараджэння 4 (17) мая 1907[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1993(1993-04-04)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, хімік-арганік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук[1] (1935)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Біяграфія правіць

У 1928 годзе скончыў Цвярскі педагагічны інстытут, у 1932 годзе — аспірантуру пры Маскоўскім універсітэце. У 1933—1938 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, адначасова загадчык кафедры арганічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Арыштаваны 24.7.1938. 19.2.1940 пастановай Асобай нарады прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адбыў у лагерах і ссылцы 8 гадоў. У 1946—1967 гадах загадчык кафедры хіміі Пермскага педагагічнага і Пермскага сельскагаспадарчага інстытутаў. Рэабілітаваны 20.1.1956. У 1967—1972 гадах дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. З 1973 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, з 1988 — дарадца пры дырэктары інстытута.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Дружбы народаў (1977), «Знак Пашаны» (1961), медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па сінтэзе арганічных злучэнняў і вывучэнні механізму дзеяння гетэрагенных і гамагенных каталізатараў. Прапанаваў спосабы атрымання гетэрацыклічных злучэнняў, сінтэзу хіналінаў (рэакцыя Казлова). Удзельнічаў у распрацоўцы сінтэзу хлорапрэнавага каўчука, сінтэзаваў новыя фізіялагічна актыўныя рэчывы, цыянінавыя фарбавальнікі, антыстатыкі для палімераў. Распрацаваў рэакцыю гідраамініравання арганічных рэчываў новымі азотнымі злучэннямі.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 98 вынаходак[3]. Сярод апублікаванага:

  • Каталитический синтез хинольдина. — Мн.: Изд-во БелАН, 1935 (у сааўтарстве).
  • Химия промышленных нефтей Белоруссии. — Мн., 1972 (у сааўтарстве).
  • Промышленные катализаторы риформинга. — Мн.: Наука и техника, 1986 (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Казлоў Мікалай Сямёнавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 354. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.

Спасылкі правіць