Мікалай Сямёнавіч Самокіш

мастак

Мікалай Сямёнавіч Самокіш (руск.: Никола́й Семёнович Само́киш; 25 кастрычніка 1860, Нежын, Чарнігаўская губерня — 18 лютага 1944, Сімферопаль, РСФСР) — украінскі мастак.

Мікалай Сямёнавіч Самокіш
укр.: Микола Семенович Самокиш
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1860(1860-10-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1944(1944-01-18)[3][2] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Алена Пятроўна Самокіш-Судкоўская[d]
Род дзейнасці мастак, прафесар, графік, ілюстратар, настаўнік мастацтва, ваенны карэспандэнт
Месца працы
Жанр анімалістыка і батальны жанр
Вучоба
Уплыў Bogdan Willewalde[d]
Уплыў на Q12154416?, Q106256454?, Q106805041?, Пётр Котаў[d], Juriy Vasilevitsj Balanovskiy[d], Mykola Slipchenko[d], Memet Abselyamov[d], Leonid Chernov[d], Q115728115?, Q120971609?, Litvinenko Valentin Gavrilovich[d], Mikhail Avilov[d], Q123908212?, Q125447870?, Q125459266? і Yuri Vasilievich Volkov[d]
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмік (1890) і Правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1913), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1937), Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1860 года ў Нежыне (Чарнігаўская губерня) ў сям’і паштальёна Нежынскай паштовай канторы Сямёна Самокіша, як мяркуецца, — этнічнага венгра. Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1879—1885).

З 1885 па 1888 годы ўдасканальваў навыкі ў Парыжы пад кіраўніцтвам вядомага баталіста Эдуарда Дэтайля. У 1890 годзе за працу «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода» ўдастоены звання акадэміка.

Коні займаюць асаблівае месца ў творчасці Самокіша. Коні Самокіша сусветна вядомыя. За выявы коней яго ўзнагароджвалі (абралі акадэмікам за «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода», далі медаль Сусветнай выставы за «Чацвярню на павароце»). За любоў да малявання коней яго і пагардліва лаялі, пісалі, што ён «халтуршчык» і «паўтараецца» ў сваіх малюнках "на батальныя і «конскія» тэмы

У адной з залаў Віцебскага вакзала Санкт-Пецярбурга, пабудаванага ў 1901—1904 гадах, сцены ўпрыгожаны пано М. С. Самокіша і яго жонкі А. П. Самокіш-Судкоўскай, прысвечанымі гісторыі Царскасельскай чыгункі.

Аўтар тысяч кніжных і часопісных ілюстрацый. Сярод іх — ілюстрацыі да твораў А. С. Пушкіна («Палтава»), Л. М. Талстога («Халстамер»), М. В. Гогаля і інш.

У 1912 годзе да 100-гадовага юбілею Вайны 1812 года стварыў серыю малюнкаў для часопіса «Ніва» — цэлы шэраг паслядоўных эпізодаў, найгалоўных бітваў і паходаў рускай і французскай армій: ад «Пераходу праз Нёман 12 чэрвеня 1812 года» да «Напалеон пакідае войска ў Смаргоні 3 лістапада 1812 года».

У 1920—1930-я гады працаваў у Крыме. У 1936—1941 гадах працаваў у Харкаўскім мастацкім інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі Крыма (1941—1944) Самокіш заставаўся ў Сімферопалі, дзе і памёр 18 студзеня 1944 года.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць