Мікалай Тышкевіч

канонік віленскі

Мікалай Тышкевіч (каля 1721 — 6 снежня 1796, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канонік віленскі, генерал-лейтэнант літоўскага войска.

Мікалай Тышкевіч
Мікалай Тышкевіч. Невядомы мастак, 1798
Мікалай Тышкевіч. Невядомы мастак, 1798
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Нараджэнне каля 1721
Смерць 6 снежня 1796(1796-12-06)
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Міхал Ян Тышкевіч
Маці Рэгіна Лярская
Жонка няма
Дзеці няма
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Узнагароды
ордэн Белага арла

Біяграфія правіць

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Антонія Казіміра, Юзафа Ігнацыя. Атрымаў у спадчыну ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

Быў канонікам Віленскага кафедральнага касцёла, святаром у капліцы Св. Казіміра.

25 верасня 1793 атрымаў Ордэн Белага Арла.

Памёр 6 снежня 1796 у Вільні. Пахавалі графа ў Лагойску.

Зноскі

Спасылкі правіць